Сталовач
| Сталовач | |
| Населены пункт | |
| |
| Краіна | Польшча |
|---|---|
| Ваяводзтва | Падляскае |
| Павет | Бельскі |
| Гміна | Бельск-Падляскі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 52°50′10″ пн. ш. 23°06′41″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць |
|
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | (+48) 85 |
| Паштовы індэкс | 17-100 |
| Нумарны знак | BBI |
| Сталовач на мапе Польшчы Сталовач | |
Стало́вач (па-польску: Stołowacz, па-падляску: Stołóvač) — невялікая вёска ў Бельскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Бельск-Падляскі.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Жыхары вёскі ў большасьці палякі каталіцкага веравызнаньня (парафія Божай Маці з Гары Кармэль у Бельску-Падляскім[2]).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
З 16 ст. у Сталовачы існаваў фальварак бельскага стараства. У пазьнейшых стагодзьдзях фальварак быў арандаваны прыватнымі ўладальнікамі. Распрадажа маёнтку наступіла каля 1910 году. У міжваенны пэрыяд Сталовач прыналежаў да гміны Вышкі Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 56 жыхароў (54 католікоў і 2 праваслаўных, усе запісаныя палякамі)[3]. Пасьля Другай сусьветнай вайны Сталовач быў далучаны да гміны Бельск-Падляскі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://bdl.stat.gov.pl/api/v1/data/localities/by-unit/062013803032-0023892?var-id=1639616&format=jsonapi
- ↑ Парафія Божай Маці з Гары Кармэль у Бельску-Падляскім (пол.) Праверана 27 красавіка 2015 г.
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 30 (пол.) Праверана 27 красавіка 2015 г.
| |||||||||||||
