Райск (Падляскае ваяводзтва)
| Райск | |
| польск. Rajsk | |
| Першыя згадкі: | 1576 |
| Мясцовая назва: | Rajśk |
| Краіна: | Польшча |
| Ваяводзтва: | Падляскае |
| Павет: | Бельскі |
| Гміна: | Бельск-Падляскі |
| Насельніцтва: | 186 чал. (2009) |
| Часавы пас: | UTC+1 |
| летні час: | UTC+2 |
| Тэлефонны код: | (+48) 85 |
| Паштовы індэкс: | 17-100 |
| Нумарны знак: | BBI |
| Геаграфічныя каардынаты: | 52°51′0″ пн. ш. 23°9′0″ у. д. / 52.85° пн. ш. 23.15° у. д.Каардынаты: 52°51′0″ пн. ш. 23°9′0″ у. д. / 52.85° пн. ш. 23.15° у. д. |
Райск на мапе Польшчы Райск | |
Райск (па-польску: Rajsk, па-падляску: Rajśk) — вёска ў Бельскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Бельск-Падляскі.
Жыхары вёскі — этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход на месцы).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першыя зьвесткі пра Райск датуюцца 1576 г., тады быў ён згадваны як вёска на 51 валоках з карчмамі, цэнтар воласьці. Паводле мясцовага паданьня, арандатар фальварку Сталовач Голдак правозіў праз Райск ікону Божай Маці, якая явілася ў суседніх Храбалох. Калі ён даехаў да ўзгорку, на якім цяпер разьмяшчаецца царква ў Райску, валы, якія цяглі воз, не хацелі далей ісьці. Тады было прынятае рашэньне ўзьвесьці ў Райску царкву. Першыя згадкі пра Райскую ікону Божае Маці паходзяць з 1662 г. У 1816 г. парах а. Васіль Маркевіч заснаваў у Райску прытулак для бедных, а ў 1875 г. была пабудаваная мураваная царква. У канцы XIX ст. у Райску пражывалі 670 жыхароў. У міжваенны час у Райску існавала вялікая ячэйка КПЗБ. 16 чэрвеня 1942 г. непадалёк вёскі савецкімі партызанамі былі абстраляныя нямецкія жаўнеры, у выніку чаго гітлераўцы забілі 149 жыхароў Райску, астатніх высялілі, а вёску з царквой зьнішчылі. Райск быў адбудаваны пасьля вайны, а Петрапаўлаўская царква перавезеная з украінскай вёскі Патурын толькі ў 60-я гады XX ст.
-
Помнік пацыфікацыі вёскі 1942 г.
-
Вуліца вёскі
-
Царква сьв. Параскевы (1997) на могілках
Крыніцы і заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Райск (Падляскае ваяводзтва) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| |||||||||||||
