Галады
| Галады | |
| Населены пункт | |
| |
| Краіна | Польшча |
|---|---|
| Ваяводзтва | Падляскае |
| Павет | Бельскі |
| Гміна | Бельск-Падляскі |
| Першыя згадкі | 1501 |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 52°45′07″ пн. ш. 23°17′45″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 162 чал. (2009) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | (+48) 85 |
| Паштовы індэкс | 17-100 |
| Нумарны знак | BBI |
| Галады на мапе Польшчы Галады | |
Галады́ (па-польску: Hołody, па-падляску: Hołodý) — вёска ў Бельскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Бельск-Падляскі.
Жыхары вёскі — этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Шчыты-Дзенцялова).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Праўдападобна Галады былі заснаваныя як пасёлак пры млыне, існаваньне якога датуецца 1501 г.. У 16 ст. вёска сьпярша прыналежала мяшчанам бельскім, але ўжо ў 1576 г. пазначаецца як каралеўскае ўладаньне фальварку Ужыкі. Вялікая вёска (распаложаная на 60 валоках зямлі) зьяўлялася дастаткова беднай і тутэйшыя мужыкі часта займаліся вырашчваньнем агародніны. Напрыканцы 16 ст. Галады былі цэнтрам воласьці, у якой было ажно 7 карчмаў. Да 1861 г. Галады прыналежалі казьне, побач зь вёскаю мясьцілася сядзіба бельскага лясьніцтва. Пасьля падзелаў маёнтку Шчыты-Навадворы частка ягонага зямлі была прылучаная да Галадоў пад назвай Галады-Калёнія і была заселяная расейскімі каляністамі (сёньняшняе ўрочышча Кацапшчына). Паводле польскага перапісу населніцтва 1921 г. пражывалі тут 247 жыхары (10 палякаў, 237 беларусаў) у 50 дамах. У міжваенны пэрыяд дзейнічаў тут вялікі вадзяны млын і 7 вятракоў (пабудаваных мясцовым майстрам Мікітай Грыгарукам). У 1960—1968 гг. Галады былі цэнтрам самастойнае гміны.
| |||||||||||||
