Перайсьці да зьместу

Райкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Райкі
Населены пункт
  • Мясцовая назва: Rejpičy
Краіна Польшча
Ваяводзтва Падляскае
Павет Бельскі
Гміна Бельск-Падляскі
Часавы пас
Каардынаты 52°42′55″ пн. ш. 23°12′04″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код (+48) 85
Паштовы індэкс 17-100
Нумарны знак BBI
Райкі на мапе Польшчы
Райкі
Райкі
Райкі

Ра́йкі (па-польску: Rajki, па-падляску: Réjpičy[2]) — вёска ў Бельскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Бельск-Падляскі.

Ля вёскі працякае рака Белая.

Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход сьв. Ільі ў Падбельлі). Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Божай Міласэрнасьці ў Бельску-Падляскім[3]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.

У міжваенны пэрыяд Райкі прыналежалі да гміны Дубяжын Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 76 жыхароў (усе праваслаўныя, зь іх 52 запісаных палякамі і 24 беларусамі)[4]. Пасьля Другай сусьветнай вайны Райкі былі далучаныя да гміны Бельск-Падляскі.