Крывая (Бельскі павет)
| Крывая | |
| Населены пункт | |
| |
| Краіна | Польшча |
|---|---|
| Ваяводзтва | Падляскае |
| Павет | Бельскі |
| Гміна | Бельск-Падляскі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 52°46′02,40″ пн. ш. 23°20′41,50″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць |
|
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | (+48) 85 |
| Паштовы індэкс | 17-100 |
| Нумарны знак | BBI |
| Крывая на мапе Польшчы Крывая | |
Крыва́я (па-польску: Krzywa, па-падляску: Kryvája[2]) — вёска ў Бельскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Бельск-Падляскі.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Усекнавеньня Галавы Яна Хрысьціцеля ў Шчытах-Дзенцялове). Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Промыслу Божага ў Бельску-Падляскім[3]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крывая ўзгадваецца ў запісах з 70-тых гадоў 16 ст. як дзяржаўная (каралеўская ўласнасьць). У 1576 годзе была падпарадкаваная фальварку ў Галадах. У канцы 17 ст. мужыкі Крывой доўга судзіліся з арандатарам Якубам Гільбашэўскім[4]. У міжваенны пэрыяд Крывая прыналежала да 1934 г. да гміны Пасынкі, а пасьля да гміны Орля Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 316 жыхароў (14 каталікоў ды 302 праваслаўных, пры чым у палякі запісаных было 78 жыхароў Крывой, а беларусамі 238)[5]. Пасьля Другай сусьветнай вайны Локніца была далучаная да гміны Бельск-Падляскі.
Ураджэнцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Анатоль Краўчук (нар. 1925) — самадзейны мастак і паэт[6]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://bdl.stat.gov.pl/api/v1/data/localities/by-unit/062013803032-0038184?var-id=1639616&format=jsonapi
- ↑ Pudlaśki nazvy. Kryvaja svoja.org Праверана 9 красавіка 2015 г.
- ↑ Парафія Промыслу Божага ў Бельску-Падляскім (пол.) Праверана 9 красавіка 2015 г.
- ↑ Крывая (пол.) Gmina Bielsk Podlaski. Historia miejscowości Праверана 9 красавіка 2015 г.
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 25 (пол.) Праверана 9 красавіка 2015 г.
- ↑ Іна Хоміч Ордэн беларусу за беларускасць Бресткий курьер, 19 чэрвеня 2013 Праверана 9 красавіка 2015 г.
| |||||||||||||
