Перайсьці да зьместу

Дзяніскі (Падляскае ваяводзтва)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дзяніскі
Населены пункт
  • Мясцовая назва: Deniski
Краіна Польшча
Ваяводзтва Падляскае
Павет Бельскі
Гміна Бельск-Падляскі
Першыя згадкі 1575
Часавы пас
Каардынаты 52°53′10,90″ пн. ш. 23°11′10,90″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код (+48) 85
Паштовы індэкс 17-100
Нумарны знак BBI
Дзяніскі на мапе Польшчы
Дзяніскі
Дзяніскі
Дзяніскі

Дзяні́скі (па-польску: Deniski, па-падляску: Deníski[2]) — вёска ў Бельскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Бельск-Падляскі.

Вёска знаходзіцца пры вусьці ракі Арлянкі ў Нараў.

Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (Праабражэнскі прыход ў Плёсках). Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Божай Маці з Гары Кармэль ў Бельску-Падляскім[3]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.

З самога пачатку Дзяніскі прыналежалі да каралеўскіх уладаньняў з цэнтрам у Бельску (фальварак Сталовач). Разьмяшчаліся на 32 валоках дрэннай зямлі[4]. У міжваенны пэрыяд Дзяніскі прыналежалі да гміны Пасынкі Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 167 жыхароў (усе праваслаўныя, 10 запісаных палякамі, апошнія беларусамі)[5]. Пасьля Другай сусьветнай вайны Дзяніскі былі да гміны Бельск-Падляскі.