Перайсьці да зьместу

Шавялі (Падляскае ваяводзтва)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Шавялі
Населены пункт
  • Мясцовая назва: Ševeli
Краіна Польшча
Ваяводзтва Падляскае
Павет Бельскі
Гміна Бельск-Падляскі
Часавы пас
Каардынаты 52°46′59″ пн. ш. 23°15′37″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код (+48) 85
Паштовы індэкс 17-100
Нумарны знак BBI
Шавялі на мапе Польшчы
Шавялі
Шавялі
Шавялі

Шавялі́ (па-польску: Szewele, па-падляску: Ševelí) — прысёлак вёскі Відова ў Бельскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Бельск-Падляскі.

Ля вёскі працякаюць рэчкі Белая і Арлянка.

Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Касьпераўскай Іконы Божай Маці ў Відове. Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Промыслу Божага ў Бельску-Падляскім[1]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.

Вядома, што Шавялі ў 1727 годзе прыналежалі да вуніяцкай парафіі ў Пасынках , а пасьля да Прачысьценскай у Бельску[2]. У міжваенны пэрыяд Шавялі прыналежалі да гміны Пасынкі Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Пасьля Другой сусьветнай вайны Шавялі былі далучаныя да гміны Бельск-Падляскі. З 2007 году Шавялі прыналежаць да праваслаўнага прыходу ў Відове.

  1. Парафія Промыслу Божага ў Бельску-Падляскім (пол.) Праверана 22 красавіка 2015 г.
  2. Рыгор Сасна(be), Дарафей Фіёнік: Pasynki i okolice. Bielsk Podlaski – Ryboły – Białystok: Białoruskie Towarzystwo Historyczne, 2001. с. 37.  (пол.)