Перайсьці да зьместу

Гацькі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гацькі
Населены пункт
  • Мясцовая назва: Haćkí
Краіна Польшча
Ваяводзтва Падляскае
Павет Бельскі
Гміна Бельск-Падляскі
Першыя згадкі 1536
Часавы пас
Каардынаты 52°50′06″ пн. ш. 23°11′35″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 182 чал. (2009)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код (+48) 85
Нумарны знак BBI
Гацькі на мапе Польшчы
Гацькі
Гацькі
Гацькі

Гацькі́ (па-польску: Haćki, па-падляску: Haćkí) — вёска ў Бельскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Бельск-Падляскі.

Жыхары вёскі — этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход — Райск).

У Гацьках існуе Таварыства Гай[1], якое займаецца аховай культурна-прыроднай спадчыны вёскі.

Раён Гацькоў быў населеным ужо ў VI—VII стст., пра што сьведчыць гарадзішча[2], разьмешчанае побач зь вёскай. На аснове археалягічных раскопак вядома, што тутэйшыя жыхары займаліся ў раньнім сярэднявеччы ткацтвам ды апрацоўкай жалеза. Першыя пісьмовыя згадкі пра Гацькі датаваныя толькі XVI стагодзьдзем — вёска стаяла на 30 валоках, тут быў каваль і цэнтар воласьці. Ведаем таксама некаторыя імёны тадышніх жыхароў: Іван, Ульян, Артыш, Анач ды Сач. З канца XVII стагодзьдзя ў Гацьках сталі пасяляцца вольныя мужыкі-вайскоўцы, якія не былі абавязаныя паншчынай. З 1721 г. захаваліся дакуманты пра судовую справу гацькоўскіх выбранцаў, братоў Федаровічаў, якіх аконам фальварку ў Сталовачы прымушаў да працы ў фальварку. На працягу XIX стагодзьдзя Гацькі хутка разьвіваліся — у 1816 г. тут былі 17 хатаў, у 1896 г. — 56.

  1. Сайт Таварыства Гай (бел.) Праверана 16 верасьня 2014 г.
  2. Апісаньне гарадзішча (пол.) Праверана 16 верасьня 2014 г.