Кнарыды Сярэднія
| Кнарыды Сярэднія польск. Knorydy Średnie | |
| Населены пункт | |
| |
| Краіна | Польшча |
|---|---|
| Ваяводзтва | Падляскае |
| Павет | Бельскі |
| Гміна | Бельск-Падляскі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 52°42′16,70″ пн. ш. 23°06′14,80″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | (+48) 85 |
| Паштовы індэкс | 17-111 |
| Нумарны знак | BBI |
| Кнарыды Сярэднія на мапе Польшчы Кнарыды Сярэднія | |
Кнары́ды Сярэ́днія (па-польску: Knorydy Średnie, па-падляску: Knorýdy Serédni — прысёлак вёскі Кнарыды ў Бельскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Бельск-Падляскі.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Жыхары прысёлку этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (Усьпенскі прыход ў Боцьках) ды палякі каталіцкага веравызнаньня (парафія сьв. Язепа і сьв. Антонія ў Боцьках[1]).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Маёнтак у Кнарыдах Сярэдніх узгадваецца ў 19 ст., калі быў падзеляны на дзьве часткі: сям’і Абуховічаў (а пасьля Ігната Пятроўскага) ды сям’і Гарткевічаў[2]. У міжваенны пэрыяд Кнарыды Сярэднія прыналежалі да гміны Лубін Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 37 жыхароў (19 каталікоў ды 18 праваслаўных, каталікі былі запісаныя палякамі, праваслаўныя беларусамі)[3]. На канцы 1944 году маёнтак быў падзеляны паміж мужыкоў з Кнарыдаў[2]. Пасьля Другай сусьветнай вайны Кнарыды Падлясныя былі далучаныя да гміны Бельск-Падляскі.
Зноскі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Боцькі. Парафія сьв. Язепа і сьв. Антонія (пол.) Diecezja Drohiczyńska. Праверана 15 красавіка 2015 г.
- 1 2 Кнарыды (пол.) Gmina Bielsk Podlaski. Historia miejscowości Праверана 15 красавіка 2015 г.
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 22 (пол.) Праверана 15 красавіка 2015 г.
| |||||||||||||
