Парцава
Парцава | |
польск. Parcevo | |
Першыя згадкі: | 1576 |
Былая назва: | Пятрова |
Мясцовая назва: | Parciovo |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Бельскі |
Гміна: | Бельск-Падляскі |
Насельніцтва: | 196 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | (+48) 85 |
Паштовы індэкс: | 17-106 |
Нумарны знак: | BBI |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°44′0″ пн. ш. 23°15′0″ у. д. / 52.73333° пн. ш. 23.25° у. д.Каардынаты: 52°44′0″ пн. ш. 23°15′0″ у. д. / 52.73333° пн. ш. 23.25° у. д. |
Парцава | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Парцава (па-польску: Parcewo, па-падляску: Parciovo) — вёска ў Бельскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Бельск-Падляскі.
Жыхары вёскі — этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Бельск-Падляскі).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вёска існавала на мяшчанскай зямлі вялікакняскага, а пасьля каралеўскага Бельску ўжо ў 16 ст., а яе жыхары мелі статус мяшчанаў. Была заснаваная на гасьцінцы з Бельску ў Камянец. Парцава было моцна пашкоджанае ў час швэдзкіх войнаў, а паднялося з заняпаду толькі пасьля 1744 г., калі кароль Аўгуст Сас пацьвердзіў бельскія прывілеі. Паводле перапісу насельніцтва з 1798 г. было тут 120 гаспадарак. У 1847 годзе заснаваная была парцаўская сялянская школа - першая сялянская школа ў бельскім павеце. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 8 палякаў і 266 беларусаў. У час нямецкай акупацыі (1941 - 1944 гг.) у Парцаве існавала беларуская школа, якой загадвалі супругі Ільля і Натальля Федаровічы.
Гістарычныя каштоўнасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Зьмітраўская царква — пабудаваная за сродкі жыхароў Парцава ў 1876 г. на вясковых могілках у цэнтры вёскі. У 1897 г. да царквы была дабудаваная вежа-званіца.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Парцава — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|