Перайсьці да зьместу

Піліпкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Піліпкі
польск. Pilipki
Населены пункт
  • Мясцовая назва: Pilipki
  • Былая назва: Падрэчча
Краіна Польшча
Ваяводзтва Падляскае
Павет Бельскі
Гміна Бельск-Падляскі
Першыя згадкі 1576
Часавы пас
Каардынаты 52°50′00″ пн. ш. 23°20′00″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код (+48) 85
Паштовы індэкс 17-100
Нумарны знак BBI
Піліпкі на мапе Польшчы
Піліпкі
Піліпкі
Піліпкі

Пілі́пкі (па-польску: Pilipki, па-падляску: Pilípki[2]) — вёска ў Бельскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Бельск-Падляскі.

Ля вёскі працякае рака Локніца.

Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход сьв. Нараджэньня Яна Хрысьціцеля ў Пасынках[3]). Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Божай Маці з Гары Кармэль у Бельску-Падляскім[4]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.

Піліпкі ўпершыню ўзгадваюцца ў 1576 годзе, калі як каралеўская вёска прыналежалі войтаўству ў Зубаве. Разьмяшчаліся на 30 валоках зямлі і называліся Падрэчча[5]. У міжваенны пэрыяд Піліпкі прыналежалі да гміны Пасынкі Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 91 жыхароў (усе праваслаўныя, але пагалоўна запісаныя палякамі)[6]. Пасьля Другой сусьветнай вайны Піліпкі былі далучаныя да гміны Бельск-Падляскі.