Кнарыды
| Кнарыды польск. Knorydy | |
| Населены пункт | |
| |
| Краіна | Польшча |
|---|---|
| Ваяводзтва | Падляскае |
| Павет | Бельскі |
| Гміна | Бельск-Падляскі |
| Першыя згадкі | 1506 |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 52°41′40″ пн. ш. 23°07′13″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 280 чал. (2009) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | (+48) 85 |
| Паштовы індэкс | 17-111 |
| Нумарны знак | BBI |
| Кнарыды на мапе Польшчы Кнарыды | |
Кнарыды (па-польску: Knorydy, па-падляску: Knorýdy) — вёска ў Бельскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Бельск-Падляскі.
Жыхары вёскі — напалову палякі каталіцкага веравызнаньня (прыход — Боцькі, напалову — этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход — Боцькі).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Кнарыдаўскія ўладаньні прыналежалі напачатку 16 ст. Міхалу Глінскаму, тагачаснаму старосту бельскаму. Ужо ў 1512 г. князь Жыгімонт Стары дараваў прывілеем двор Кнарыды Івану Сапежы, які фундаваў касьцёл у суседніх Боцьках. Выпрацаванае фальваркам у Кнарыдах майно мелася часткова аддавацца на гэты касьцёл. Кнарыды заставаліся ва ўладаньні Сапегаў ажно да першай палавіны 19 ст., хаця былі падзеленыя на некалькі маёнткаў (Кнарыды Падлясныя, Кнарыды Сярэднія). Галоўны кнарыдаўскі маёнтак быў падзеланы паміж тутэйшых мужыкоў толькі ў 1931 г.
Гістарычныя каштоўнасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Капліца сьв. Юр’я (1846 г.)
- Капліца ў гонар Іконы Божае Маці Ўсім сумуючым радасьць (1872 г.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Кнарыды — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| |||||||||||||
