Грынявічы Вялікія
| Грынявічы Вялікія | |
| Населены пункт | |
| |
| Краіна | Польшча |
|---|---|
| Ваяводзтва | Падляскае |
| Павет | Бельскі |
| Гміна | Бельск-Падляскі |
| Першыя згадкі | 1568 |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 52°48′59″ пн. ш. 23°13′44″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 104 чал. (2009) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Паштовы індэкс | 17-100 |
| Грынявічы Вялікія на мапе Польшчы Грынявічы Вялікія | |
Грынявічы Вялікія (па-польску: Hryniewicze Duże, па-падляску: Hrynevičy Veliki) — вёска ва ўсходняй Польшчы, разьмешчаная ў Бельскім павеце Падляскага ваяводзтва.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Заснаваная ў прыгарадзе Бельска Бельск-Падляскі як вёска баяраў. Грынявіцкія баяры ўжо ў 16 ст. атрымалі шляхецкія правы (пад актамі Люблінскае вуніі падпісалася 48 чалавек з Грынявічаў). З 1571 г. паходзяць першыя зьвесткі пра тутэйшую царкву сьв. Ільі, якая ўжо ў 1596 прыняла Берасьцейскаю вунію. Грынявіцкая шляхта на працягу 17 ст. перайшла ў рымскі каталіцызм і апалячылася. З тутэйшай шляхты выхадзіў м. ін. род Ігната Грынявіцкага.
Вёска была моцна пашкоджаная ў час Першае сусьветнае вайны, калі ў яе ваколіцы праходзілі баі паміж расейскім і нямецкім войскамі (тады згарэла старая царква, побач з Грынявічамі Вялікімі знаходзяцца ваенныя могілкі).
Выбітныя землякі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Ігнат Даніловіч (1788—1843) — правазнаўца і гісторык, дасьледнік гісторыі права Вялікага Княства Літоўскага
