Плюцічы
| Плюцічы | |
| Населены пункт | |
| |
| Краіна | Польшча |
|---|---|
| Ваяводзтва | Падляскае |
| Павет | Бельскі |
| Гміна | Бельск-Падляскі |
| Першыя згадкі | 1576 |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 52°53′07″ пн. ш. 23°08′35″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 142 чал. (2009) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | (+48) 85 |
| Паштовы індэкс | 17-100 |
| Нумарны знак | BBI |
| Плюцічы на мапе Польшчы Плюцічы | |
Плюцічы (па-польску: Plutycze, па-падляску: Plútičy) — вёска ў Бельскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Бельск-Падляскі.
Жыхары вёскі — этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход — Райск).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пасьля валочнае памеры вёска была цэнтрам воласьці на 64 валоках зямлі. Перапіс маёмасьці 1576 г. ўзгадвае жыхароў: Малоша Клімовіча, Лявона, Івана, Перка, Васкалея, Івана Хрымовіча, Ульяна Івановіча, Міхала і Ячка Рутычаў. У 17 ст. тут знаходзіўся млын на рацэ Арлянцы. Першая школа ў Плуцічах заснавана яшчэ ў 19 ст., у міжваенны пэрыяд бацькі дзяцей беспасьпяхова дамагаліся навучаньня беларускае мовы. Плуцічы, як вёска разьмешчаная на мяжы беларускага этнічнага арэалу, цярпела ў час Другое сусьветнае вайны ад нападаў польскага падпольля, таму тут дзейнічала нефармальная вясковая самаабарона[1].
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Плюцічы — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Крыніцы і заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Гісторыя мясцовасьці Праверана 15 верасьня 2014 г.
| |||||||||||||
