Налогі
| Налогі польск. Nałogi | |
| Населены пункт | |
| |
| Краіна | Польшча |
|---|---|
| Ваяводзтва | Падляскае |
| Павет | Бельскі |
| Гміна | Бельск-Падляскі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 52°48′48″ пн. ш. 23°05′50″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць |
|
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | (+48) 85 |
| Паштовы індэкс | 17-100 |
| Нумарны знак | BBI |
| Налогі на мапе Польшчы Налогі | |
Налогі (па-польску: Nałogi, па-падляску: Nałohi) — вёска ў Бельскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Бельск-Падляскі.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя палякі, каталікі (парафія Нараджэньня Дзявіцы Марыі і сьв. Мікалая ў Бельску-Падляскім[2]). Праваслаўная частка насельніцтва — беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам (прыход сьв. сьв. Яна Багаслова ў Аўгустове).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Налогі існавалі праўдапаобна ўжо ў 1523 годзе, з 1576 году ўключаліся ў плюціцкую воласьць бельскага старарства. Да 1861 году зьяўляліся дзяржаўнай уласнасьцю[3]. У міжваенны пэрыяд Налогі прыналежалі да гміны Лубін Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 15 жыхароў (104 рымакаталікі, 44 праваслаўныя ды 3 вуніяты, 110 жыхароў было запісаных палякамі, а 41 беларусамі)[4]. Пасьля Другой сусьветнай вайны Налогі былі далучаныя да гміны Бельск-Падляскі.
Зноскі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://bdl.stat.gov.pl/api/v1/data/localities/by-unit/062013803032-0023662?var-id=1639616&format=jsonapi
- ↑ Парафія Нараджэньня Дзявіцы Марыі і сьв. Мікалая. Базыліка ў Бельску-Падляскім (пол.) Праверана 27 красавіка 2015 г.
- ↑ Налогі (пол.) Gmina Bielsk Podlaski. Historia miejscowości Праверана 27 красавіка 2015 г.
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 30 (пол.) Праверана 27 красавіка 2015 г.
| |||||||||||||
