Кнаразы
| Кнаразы | |
| Населены пункт | |
| |
| Краіна | Польшча |
|---|---|
| Ваяводзтва | Падляскае |
| Павет | Бельскі |
| Гміна | Бельск-Падляскі |
| Першыя згадкі | 1573 |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 52°51′22″ пн. ш. 23°14′56″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 215 чал. (2009) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | (+48) 85 |
| Паштовы індэкс | 17-100 |
| Нумарны знак | BBI |
| Кнаразы на мапе Польшчы Кнаразы | |
Кнаразы (па-польску: Knorozy, па-падляску: Knorozý) — вёска ў Бельскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Бельск-Падляскі.
Жыхары вёскі — этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход — Плёскі).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Першапачаткова вёска прыналежала да зубоўскае воласьці каралеўскага фальварка ў Галадах. Вядома, што да канца 16 ст. тут дзейнічаў млын. У 1721 г. распачаўся судовы спор паміж мужыкамі вёскі ды яе арандатарам Мацьвеям Гусеўскім, стольнікам Ноўгарада-Северскага, які закончыўся карысным для Кнаразоў прыгаворам рэфэрэндарскага суду. Пасьля падзелу Рэчы Паспалітае Кнаразы прайшлі ў казну Расейскае імпэрыі (да 1861 г.). Паводле перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 315 жыхароў, у тым ліку 302 беларусы. На вясковых могілках з канца 19 ст. ў 1986 годзе была пабудаваная капліца ў гонар Казанскае іконы Божае Маці.
Выбітныя землякі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Нэстар Перавой[1] (1887 — 1974) — палітычны дзяяч, сакратар маскоўскай Беларускае народнае грамады ў час Першае сусьветне вайны, аўтар Залатой Кнігі пра вёску Кнаразы
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Кнаразы — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Крыніцы і заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Жыцьцяпіс Нэстара Перавоя. Праверана 13 жніўня 2014 г.
| |||||||||||||
