Маляшы
| Маляшы польск. Malesze | |
| Населены пункт | |
| |
| Краіна | Польшча |
|---|---|
| Ваяводзтва | Падляскае |
| Павет | Бельскі |
| Гміна | Вышкі |
| Першыя згадкі | 1540 |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 52°47′38″ пн. ш. 22°57′48″ з. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 121 чал. (2013)[1] |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | (+48) 85 |
| Паштовы індэкс | 17-100 |
| Нумарны знак | BBI |
| Маляшы на мапе Польшчы Маляшы | |
Маляшы́ (па-польску: Malesze, па-падляску: Malisế[2]) — вёска ў Бельскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Вышкі.
Вёска знаходзіцца на заходняй мяжы этнічнай тэрыторыі беларусаў.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам[a], праваслаўныя (прыход сьвятых Пятра і Паўла на месцы). Невялікую частку насельніцтва складаюць палякі-каталікі (парафія Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Марыі Панны ў Лубіне Касьцельным[3]).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Маляшы былі заснаваныя ў час валочнай памеры ў бранскім старастве. З самога пачатку былі засляная беларускімі мужыкамі пасярод ранейшых вёскаў, у якіх пражывала польская дробная шляхта. Тутэйшыя мужыкі працавалі ў фальварку ў Буйнове.[2]. Вёска была аддваная бранскімі старастамі ў арэнду акалічнай шляхце. Здаўна існавала тут царква, якой прыналежалі 2 валокі зямлі[4]. Амаль поўнасьцю была зруйнаваная ў час швэдзкіх войнаў паловы 17 ст. (засталіся тут толькі 3 сям'і), але пасьпяхова адбудоўвалася і ў 1740 г. былі тут 41 хаты[2]. У другой палове 19 ст. царскімі ўладамі была заснаваная маляшоўская воласьць, якая праіснавала да 1915 г.[4]. У міжваенны пэрыяд Маляшы прыналежалі да гміны Тапчэва Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 285 жыхары (76 каталікоў, 195 праваслаўных і 14 юдэяў; палякамі лічыліся 71 жыхар, беларусамі 198, 14 жыдамі і 2 расейцамі[5]. У 1944 г. тутэйшая царква (пабудаваная ў 1870 г.) была зьнішчаная немцамі, новая царква была пабудаваная прыхаджанамі толькі ў 1954 г.. Пасьля вайны кля 20 сем'яў выехала з Маляшоў у Савецкі Саюз[2].
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Падляская мова жыхароў Маляшоў характэрная наяўнасьцю мазурэньня — фанэтычнага зьявішча распаўсюджанага пасярод мазавецкіх дыялектаў польскай мовы (шыпячыя зычныя пераходзяць у сьвісьцячыя). Зьявішча прысутнічае ў назве вёскі — замест агульнападляскага Mališê атрымоўваецца Malisê .
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (пол.) Праверана 16 верасьня 2015 г.
- 1 2 3 4 Atlas gwar wschodniosłowiańskich Białostocczyzny, red. S. Glinka, A. Obrębska-Jabłonowska, J. Siatkowski, t. 1, Wrocław-Warszawa-Kraków-Gdańsk 1980, s. 55 Праверана 16 верасьня 2015 г.
- ↑ ŁUBIN KOŚCIELNY - Parafia Wniebowzięcia Najświętszej Maryi Panny (пол.). Diecezja Drohiczyńska. Праверана 16 верасьня 2015 г.
- 1 2 Historia powstania wsi Malesze (пол.). Gmina Wyszki. Праверана 16 верасьня 2015 г.
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 18 (пол.) Праверана 16 верасьня 2015 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Маляшы — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| |||||||||||||