Перайсьці да зьместу

Рапнева

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рапнева
Населены пункт
  • Мясцовая назва: Rzepniewo/Rypnievo
Краіна Польшча
Ваяводзтва Падляскае
Павет Бельскі
Гміна Бельск-Падляскі
Часавы пас
Каардынаты 52°51′24″ пн. ш. 23°12′50″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код (+48) 85
Паштовы індэкс 17-100
Нумарны знак BBI
Рапнева на мапе Польшчы
Рапнева
Рапнева
Рапнева

Рапне́ва (па-польску: Rzepniewo, па-падляску: Rypniévo[2]) — вёска ў Бельскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Бельск-Падляскі. Адміністрацыйна прыналежыць солтыству ў Гыневічах Малых.

Побач зь вёскай працякае рака Арлянка.

Жыхары вёскі ў большасьці каталікі (парафія Божай Маці з Гары Кармэль ў Бельску-Падляскім[3]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.

Герб Бялыня

Рапнева існавала праўдападобна ўжо ў 16 ст. і было заселянае баярамі, якія хутка атрымалі шляхоцкія правы і прозьвішча Рапнеўскі (Rzepniewski). Рапнеўскія, які пражывалі ў Рапневе карысталіся гербам Бялыня(uk) і зьяўляліся прадстаўнікамі дробнай шляхты. Да Рапнеўскіх прыналежаў таксама хутар Белянаўшчына. У міжваенны пэрыяд Рапнева прыналежала да гміны Пасынкі Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 37 жыхароў (усе каталікі і палякі)[4]. Пасьля Другай сусьветнай вайны Рапнева было далучанае да гміны Бельск-Падляскі.