Перайсьці да зьместу

Арэхавічы (Падляскае ваяводзтва)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Арэхавічы
Населены пункт
  • Мясцовая назва: Orêchvičy
  • Былая назва: польск. Orechowicze
Краіна Польшча
Ваяводзтва Падляскае
Павет Бельскі
Гміна Бельск-Падляскі
Першыя згадкі 1576
Часавы пас
Каардынаты 52°48′48″ пн. ш. 23°08′54″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +48 85
Паштовы індэкс 17-106
Нумарны знак BBI
Арэхавічы на мапе Польшчы
Арэхавічы
Арэхавічы
Арэхавічы

Арэ́хавічы (па-польску: Orzechowicze, па-падляску: Orếchvičy[2]) — вёска ў Бельскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Бельск-Падляскі.

Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Нараджэньня Божай Маці ў Бельску[3]). Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Божай Маці з Гары Кармэль ў Бельску-Падляскім[4]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.

Арэхавічы ўзгадваюцца ўпершыню ў люстрацыі бельскага староства з 1576 году. Вёска адносілася тады да каралеўскіх валоданьняў[5]. У міжваенны пэрыяд прыналежалі да гміны Вышкі Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 169 жыхароў (80 палякаў ды 89 беларусаў, але 142 праваслаўныя і 27 каталікоў)[6]. Пасьля Другай сусьветнай вайны Арэхавічы былі далучаныя да гміны Бельск-Падляскі.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Арэхавічы (Падляскае ваяводзтва)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў