Стрыкі
Стрыкі | |
польск. Stryki | |
Царква сьв. Ануфрыя на могілках | |
Першыя згадкі: | 1528 |
Былая назва: | Младзянова |
Мясцовая назва: | Stryki |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Бельскі |
Гміна: | Бельск-Падляскі |
Насельніцтва: |
|
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | (+48) 85 |
Паштовы індэкс: | 17-100 |
Нумарны знак: | BBI |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°46′55″ пн. ш. 23°3′15″ у. д. / 52.78194° пн. ш. 23.05417° у. д.Каардынаты: 52°46′55″ пн. ш. 23°3′15″ у. д. / 52.78194° пн. ш. 23.05417° у. д. |
Стрыкі | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Стрыкі́ (па-польску: Stryki, па-падляску: Strykí[2]) — вёска ў Бельскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Бельск-Падляскі.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход сьв. сьв. Яна Багаслова ў Аўгустове). Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Нараджэньня Дзявіцы Марыі і сьв. Мікалая ў Бельску-Падляскім[3]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Стрыкі ўпершыню ўзгадваюцца ў 1528 годзе як прадмесьце Бельска. У 16 ст. разьмяшчаліся на 43 валоках зямлі, якія падлягалі бурмістру Бельска, дадаткова былі тут 4 валокі бельскіх цэркваў ды 7 валокаў фальварку ў Грабаўцы. Вёска была зьнішчаная ў час швэдзкіх войнаў 17 ст., але хутка адбудавалася. У 1790 годзе было тут 79 хатаў[4]. Вядома, што на мясцовых могілках ужо ў 1814 годзе стаяла царква сьв. Ануфрыя, якая зьяўлялася аб’ектам спрэчкаў паміж уніятамі ды праваслаўнымі (жыхары Стрыкоў у большасьці ніколі не прымалі вуніі). 3 траўня 1863 г. паўстанцкі атрад Францішка Ляткоўскага быў разьбіты расейцамі пад Стрыкамі, сьведчаньнем чаму зьяўляецца захаваная ў лесе побач зь вёскай паўстанцкая магіла. У міжваенны пэрыяд Стрыкі прыналежалі да гміны Лубін Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 205 жыхароў (31 палякаў-каталікоў ды 174 праваслаўныя беларусы)[5]. Пасьля Другой сусьветнай вайны Стрыкі былі далучаныя да гміны Бельск-Падляскі.
Ураджэнцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ян Сычэўскі (1937—2023) — польскі палітык, дзяяч беларускае меншасьці ў Польшчы
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Каплічка ў вёсцы
-
Магіла паўстанцаў 1863 г. у лесе побач зь вёскай
Зноскі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ https://bdl.stat.gov.pl/api/v1/data/localities/by-unit/062013803032-0023900?var-id=1639616&format=jsonapi
- ^ Pudlaśki nazvy. Stryki svoja.org Праверана 20 красавіка 2015 г.
- ^ Парафія Нараджэньня Дзявіцы Марыі і сьв. Мікалая. Базыліка ў Бельску-Падляскім (пол.) Праверана 20 красавіка 2015 г.
- ^ Atlas gwar wschodniosłowiańskich Białostocczyzny, red. S. Glinka, A. Obrębska-Jabłonowska, J. Siatkowski, t. 1, Wrocław-Warszawa-Kraków-Gdańsk 1980, s. 55 (пол.) Праверана 20 красавіка 2015 г.
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 22 (пол.) Праверана 20 красавіка 2015 г.
|