Перайсьці да зьместу

Плёскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Плёскі
польск. Ploski
Населены пункт
Праабражэнская царква
Праабражэнская царква
  • Мясцовая назва: Ploski
Краіна Польшча
Ваяводзтва Падляскае
Павет Бельскі
Гміна Бельск-Падляскі
Першыя згадкі 1536
Часавы пас
Каардынаты 52°52′56,10″ пн. ш. 23°14′45,10″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код (+48) 85
Паштовы індэкс 17-100
Нумарны знак BBI
Плёскі на мапе Польшчы
Плёскі
Плёскі
Плёскі

Плё́скі (па-польску: Ploski, па-падляску: Plóski[2]) — вёска ў Бельскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Бельск-Падляскі.

Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (Праабражэнскі прыход на месцы). Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Божай Маці з Гары Кармэль ў Бельску-Падляскім[3]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.

Першыя згадкі пра Плёскі паходзяць з 1536 г., калі ўзгадваюцца як вёска побач з мастом на рацы Нараў на шляху з Варшавы ў Горадню. Пад канец 18 ст. была тут пабудаваная Праабражэнская царква. У міжваенны пэрыяд Плёскі прыналежалі да гміны Пасынкі Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 352 жыхары (усе праваслаўныя беларусы)[4]. Пасьля Другай сусьветнай вайны Локніца была далучаная да гміны Бельск-Падляскі. У час Другай сусьветнай вайны царква была значна разбудаваная ды створаная самастойная парафія. Пасьля вайны на могілках была пабудаваная мураваная капліца сьв. Лукі Апостала.

Капліца сьв. Апостала Лукі