Ужыкі
| Ужыкі | |
| Населены пункт | |
| |
| Краіна | Польшча |
|---|---|
| Ваяводзтва | Падляскае |
| Павет | Бельскі |
| Гміна | Бельск-Падляскі |
| Першыя згадкі | 1576 |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 52°46′51″ пн. ш. 23°18′03″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | (+48) 85 |
| Паштовы індэкс | 17-100 |
| Нумарны знак | BBI |
| Ужыкі на мапе Польшчы Ужыкі | |
У́жыкі (па-польску: Użyki, па-падляску: Úžyki) — прысёлак вёскі Агароднікі ў Бельскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Бельск-Падляскі.
Ля вёскі працякае рака Арлянка.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Жыхары Ужыкаў ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход сьв. Нараджэньня Яна Хрысьціцеля ў Пасынках[1]). Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Промыслу Божага ў Бельску-Падляскім[2]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Назва вёскі паходзіць ад старацаркоўнаславянскага слова оужик, якое абазначае сваяка. У Ўжыках у 16 ст. існаваў фальварак бельскага стараства, пры якім пражывалі мужыкі-агароднікі (атрымвалі яны невялікія ўчасткі зямлі і былі абавязаны да працы ў фальварку). Дзякуючы гэтым мужыкам была заснаваная вёска Агароднікі (узгадваецца як самастойная вёска толькі ў 18 ст.). Фальварак быў даволі вялікім, так як працавалі ў ім жыхары войтастваў з цэнтрамі ў Зыгмунтове (7 вёсак), Галадах (3 вёскі), Крывятычах (3 вёскі) ды Зубаве (3 вёскі). У 19 ст. Ужыкі ўпершыню перайшлі ў прыватныя рукі — расейскай сямі Фядоравых[3]. У міжваенны пэрыяд Ужыкі прыналежалі да гміны Пасынкі Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Пасьля Другай сусьветнай вайны былі далучаныя да гміны Бельск-Падляскі.
Зноскі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Царква Нараджэньня Яна Хрысьціцеля ў Пасынках (пол.) Праверана 21 красавіка 2015 г.
- ↑ Парафія Промыслу Божага ў Бельску-Падляскім (пол.) Праверана 21 красавіка 2015 г.
- ↑ Агароднікі, Ужыкі (пол.) Gmina Bielsk Podlaski. Historia miejscowości Праверана 21 красавіка 2015 г.
| |||||||||||||
