Перайсьці да зьместу

Клімавічы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам Kazimier Lachnovič (гутаркі | унёсак) у 23:30, 11 лютага 2018. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Клімавічы
трансьліт. Klimavičy
Старажытныя каменныя крыжы
Старажытныя каменныя крыжы
Герб Клімавічаў Сьцяг Клімавічаў


Горад з: 1777
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Магілёўская
Раён: Клімавіцкі
Вышыня: 174 м н. у. м.
Насельніцтва: 16 346 чал. (2017)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2244
Паштовыя індэксы: 213632, 213633, 213634, 213635
СААТА: 7228501000
Нумарны знак: 6
Геаграфічныя каардынаты: 53°37′0″ пн. ш. 31°57′0″ у. д. / 53.61667° пн. ш. 31.95° у. д. / 53.61667; 31.95Каардынаты: 53°37′0″ пн. ш. 31°57′0″ у. д. / 53.61667° пн. ш. 31.95° у. д. / 53.61667; 31.95
Клімавічы на мапе Беларусі ±
Клімавічы
Клімавічы
Клімавічы
Клімавічы
Клімавічы
Клімавічы
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Клі́мавічы — места ў Беларусі, на рацэ Калініцы. Адміністрацыйны цэнтар Клімавіцкага раёну Магілёўскай вобласьці. Насельніцтва на 2017 год — 16 346 чалавек[1]. Знаходзяцца за 124 км на паўднёвы ўсход ад Магілёва. Чыгуначная станцыя на лініі Ворша — Унеча, аўтамабільныя дарогі злучаюць места з Крычавам, Касьцюковічамі, Хоцімскам.

Клімавічы — даўняе мястэчка гістарычнай Амсьціслаўшчыны. Да нашага часу тут захавалася збудаваная ў стылі клясыцызму царква Сьвятога Міхала Арханёла, помнік архітэктуры XIX ст. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаліся касьцёл і кляштар дамініканаў (барока, XVII ст.), зруйнаваныя расейскімі ўладамі, і царква Сьвятога Яна Прадцечы (клясыцызм, XIX ст.), зруйнаваная савецкімі ўладамі.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Плян места, 1839 г.

Упершыню Клімавічы ўпамінаюцца ў XIV ст.[2] у дакумэнце, зьвязаным з родам Асмалоўскіх. Пад 1581 годам паселішча значыцца як вёска ў Амсьціслаўскім ваяводзтве[3], уладаньне Мацея Глінскага. У XVІІXVІІІ стагодзьдзях Клімавічы ўваходзілі ў склад Крычаўскага староства, аднак увесь час знаходзілася ў пасэсіі ў розных шляхецкіх родаў[3].

У 1626 годзе ў Клімавічах заснавалі кляштар дамініканаў. У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) мястэчка пацярпела ад маскоўскіх захопнікаў. З 1720 году маёнткам валодалі Бялецкія, з 1758 году — Галынскія. У 1765 годзе Клімавічы сталі цэнтрам невялікага нягродавага староства. Мястэчка знаходзілася на левым беразе рэчкі Каленіца і мела радыяльны плян, цэнтрам якога быў пляц з касьцёлам[3].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Герб, 1843 г.
Плян места, 1913 г.

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Клімавічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе ў 1777 годзе атрымалі статус места і сталі цэнтрам павету Беларускай, потым Магілёўскай губэрні. 16 жніўня 1781 году места атрымала ўласны герб: «у блакітным полі залатая пчала»[4]. У канцы XVIII ст. у Клімавічах было 198 будынкаў. У 1804 годзе тут знайшлі буйны скарб антычных манэтаў (імаверна, II ст. н. э.). У 1837 годзе ў месьце адкрылася мужчынская прыходзская вучэльня.

У 1850-я гады ў Клімавічах існаваді 3 гарбарні, 5 пачатковых навучальных установаў, бібліятэка, лякарня, аптэка. У 1880-я гады ў месьце было 2 мураваныя і 534 драўляныя будынкі, 102 крамы. У 1883 годзе адкрыліся лякарня і аптэка. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у Клімавічах было 18 вуліцаў, 2 плошчы, 750 будынкаў, 3 царквы, 3 малітоўныя дамы, чатыры вучэльні, друкарня, лякарня. На 1904 год — 718 будынкаў (4 мураваныя і 714 драўляных), 21 дробнае прадпрыемства, лякарня, аптэка, друкарня, фатаграфія, бібліятэка, чытальня, 8 корчмаў і 9 заезных двароў. Да 1917 году ў месьце было 19 вуліцаў, 51 мураваны і 838 драўляных будынкаў.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Клімавічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала места разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Клімавічы вярнулі БССР, дзе яны сталі цэнтрам Калінінскай акругі, у якую ўвайшлі 10 раёнаў (з 1938 году цэнтар раёну). У 1929—1930 гадох празь места прайшла чыгунка. У Другую сусьветную вайну з 10 жніўня 1941 да 28 верасьня 1943 году Клімавічы знаходзіліся пад нямецкай акупацыяй.

У выніку катастрофы на Чарнобыльскай атамнай станцыі (1986 год) значная частка тэрыторыі Клімавіцкага раёну была забруджаная радыеактыўнымі выкідамі. 28 лютага 2001 году афіцыйна зацьвердзілі мескія герб і сьцяг[5].

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1812 год — 1,2 тыс. чал.; 1825 год — 1 тыс. чал.; 1863 год — 1819 чал.; да 1883 году — 2870 чал.[6]; 1883 год — 3241 чал.[7]; 1897 год — 4714 чал., зь іх 50,2% праваслаўных, 1,5% каталікоў, 47,9% юдэяў
  • XX стагодзьдзе: 1913 год — 7,1 тыс. чал.[8]; 1926 год — 7,6 тыс. чал.[9]; 1939 год — 9,6 тыс. чал.; 1959 год — 11,6 тыс. чал.; 1970 год — 12,7 тыс. чал.; 1991 год — 16,5 тыс. чал.; 1997 год — 17,3 тыс. чал.[10]; 1998 год — 17,1 тыс. чал.[11]
  • XXI стагодзьдзе: 2004 год — 16,0 тыс. чал.; 2006 год — 15,1 тыс. чал.; 2007 год — 14,7 тыс. чал.[12]; 2008 год — 14,6 тыс. чал.; 2009 год — 17 064 чал.[13] (перапіс); 2016 год — 16 445 чал.[14]; 2017 год — 16 346 чал.[1]

Адукацыя

У Клімавічах працуюць сельскагаспадарчы тэхнікум, ПТВ, 4 сярэднія, музычная, спартовая школы,

Культура

Дзейнічаюць дом культуры, 6 клюбаў, 4 бібліятэкі, краязнаўчы музэй.

Мас-мэдыя

Выдаецца раённая газэта «Родная ніва».

Забудова

Плян

Сучасная тэрыторыя Клімавічаў разьмяшчаецца каля рэчкі Калініца. Збудаваны жылы масіў з 2-4-павярховай забудовай. Сфармаваўся мікрараён з 4-5-павярховымі пабудовамі.

Вуліцы і пляцы

Афіцыйная назва Гістарычная назва Былыя назвы
Болдзіна вуліца Салдацкая Слабада вуліца Чырвонаармейская вуліца
Леніна вуліца Крычаўская вуліца
Савецкая вуліца Сьвірэльская вуліца
? Іванаўскі пляц
? Міхайлаўская вуліца
? Рынак пляц

Эканоміка

Прадпрыемствы харчовай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасьці.

Турыстычная інфармацыя

Дом купца Мяшчэрскага

Інфраструктура

Рэчка Калініца ў месьце

Дзейнічае Клімавіцкі краязнаўчы музэй. З 2001 году ў месьце праводзіцца Міжнародны фэстываль дзіцячай творчасьці «Залатая пчолка». Спыніцца можна ў мескай гасьцініцы.

Славутасьці

Страчаная спадчына

  • Касьцёл і кляштар дамініканаў (XVII ст.)
  • Царква Сьвятога Яна Прадцечы (1844)

Крыніцы

  1. ^ а б в Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.
  3. ^ а б в ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 109.
  4. ^ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998. С. 170.
  5. ^ Геральдика, Климовичский районный исполнительный комитет
  6. ^ Słownik geograficzny... T. IV. — Warszawa, 1893. S. 152—153.
  7. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 6. Кн. 2. — Менск, 2009. С. 72.
  8. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 6. Кн. 2. — Менск, 2009. С. 74.
  9. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 6. Кн. 2. — Менск, 2009. С. 75.
  10. ^ Філякоў У. Клімавічы // ЭГБ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 199.
  11. ^ БЭ. — Мн.: 1999 Т. 8. С. 338.
  12. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 6. Кн. 2. — Менск, 2009. С. 70.
  13. ^ Перепись населения — 2009. Могилевская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  14. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Клімавічысховішча мультымэдыйных матэрыялаў