Царква Сьвятога Міхала Арханёла (Клімавічы)
| Помнік гісторыі | |
Царква Сьвятога Міхала Арханёла | |
Міхайлаўская царква | |
| Краіна | Беларусь |
| Места | Клімавічы |
| Каардынаты | 53°36′22,98″ пн. ш. 31°57′27,21″ з. д.HGЯO |
| Канфэсія | праваслаўе і Беларуская праваслаўная царква |
| Эпархія | Магілёўская |
| Архітэктурны стыль | псэўдарускі стыль[d] і клясыцызм |
| Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Царква Сьвятога Міхала Арханёла на мапе Беларусі Царква Сьвятога Міхала Арханёла | |
Царква Сьвятога Міхала Арханёла — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Клімавічах. Знаходзіцца ў цэнтры места, на гістарычным Рынку[a]. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Клімавічах збудавалі ў 1867 годзе[1].
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі з элемэнтамі клясыцызму. Складаецца з крыжовага асноўнага аб’ёму і прыбудаваных да яго паўкруглай апсыды з усходу і квадратнага бабінца з захаду. Над сяродкрыжжам узвышаецца вялікі сьветлавы 8-гранны барабан з купалам. Бабінец завяршаецца 3-яруснай вежай-званіцай. Асноўны аб’ём і званіца завяршаюцца купаламі-цыбулінамі.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Гістарычныя здымкі
- да 1918 г.
- 1941—1943 гг.
- 1941—1943 гг.
- да 1950 г.
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Першамайская, 26
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Кулагін А. Праваслаўныя храмы на Беларусі. — Менск, 2001.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Кулагін А. Праваслаўныя храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2001. — 328 с.: іл. ISBN 985-11-0190-7.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 513Г000464 |