Перайсьці да зьместу

Яундэ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Яундэ
Яундэ
Першыя згадкі: 1888
Краіна: Камэрун
Акруга: Цэнтральная-Паўднёвая
Плошча: 180 км²
Насельніцтва (2012)
колькасьць: 2 440 462 чал.
шчыльнасьць: 13 558,12 чал./км²
Геаграфічныя каардынаты: 3°51′28″ пн. ш. 11°31′5″ у. д. / 3.85778° пн. ш. 11.51806° у. д. / 3.85778; 11.51806Каардынаты: 3°51′28″ пн. ш. 11°31′5″ у. д. / 3.85778° пн. ш. 11.51806° у. д. / 3.85778; 11.51806
Яундэ на мапе Камэруну
Яундэ
Яундэ
Яундэ
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Яу́ндэ (па-француску: Yaoundé) — сталіца і адзін з самых вялікіх гарадоў Камэруну. Колькасьць жыхароў складае 1,4 млн чалавек. Адначасова зьяўляецца сталіцай правінцыі Цэнтральная-Паўднёвая. Горад разьмешчаны на ўзвышшах, у паўднёва-заходняй частцы краіны, на вышыні 730 м над узроўнем мора.

Горад быў заснаваны ў 1888 годзе нямецкімі гандлярамі слановай косьцю. Падчас Першай сусьветнай вайны горад быў акупаваны бэльгійскімі войскамі. У 1922 годзе Яўндэ стаў сталіцай тэрыторыі падмандатнай Лізе Нацыяў, з францускай адміністрацыяй.

Пасьля атрыманьня незалежнасьці Камэрунам Яўндэ стаў сталіцай краіны.

У наш час Яўндэ — гэта гандлёвы, прамысловы і кульнурны цэнтар, транспартны вузел Камэруну. Мае міжнародны аэрапорт, чыгунку, якая злучае горад з Нгаўндэрэ і Дуалай.

У горадзе знаходзяцца ўсе дзяржаўныя ўстановы Камэруну, замежныя пасольствы.

Яўндэ знаходзіцца ў паўднёва-заходняй частцы краіны, на Камэрунскім пласкагор’і. Клімат субэкватарыяльны, сярэдняя тэмпэратура паветра ў студзені складае +23°С, у ліпені +21°С. Сярэнегадавая колькасьць ападкаў — 1600 мм.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Яундэсховішча мультымэдыйных матэрыялаў