Перайсьці да зьместу

Порта-Нова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Порта-Нова
Населены пункт
Краіна Бэнін
Дэпартамэнт Уэмэ
Першыя згадкі XVI стагодзьдзе
Геаграфія
Плошча 52 км²
Вышыня НУМ 38 ± 1 м
Часавы пас
Каардынаты 6°29′ пн. ш. 2°37′ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 267 191 чал. (2009)
Этнахаронімы Porto-novienne
Сайт villedeportonovo.com
Порта-Нова на мапе Бэніну
Порта-Нова
Порта-Нова
Порта-Нова

Порта-Нова (таксама вядомы як Hôgbonou і Adjatchê) — сталіца Бэніну, адначасова зьяўляецца сталіцай дэпартамэнту Ўэмэ. Знаходзіцца на ўзьбярэжжы Гвінэйскага заліва. Насельніцтва складае 223,5 тыс. чалавек. Порта-Нова — другі па велічыні пасьля Катану горад краіны. У 1990-х гадах каля гораду былі вынайдзены радовішчы нафты, імпарт якой можа стаць значнай крыніцай грашовых прыбыткаў.

Порта-Нова быў заснаваны ў XVI стагодзьдзі каралём Алады Тэ-Агданлінам. Сучасную назву горад атрымаў ад партугальскага «новы порт». Пачаткова тут разьмяшчаўся порт, дзе гандлявалі рабамі.

У 1863 годзе брытанцы, якія ў гэты час ваявалі ў Нігерыі разбурылі горад, які ў той час быў сталіцай каралеўства Порта-Нова, за тое што яно прыняла францускую «пратэкцыю». Суседняе каралеўства Абамэі супраціўлялася францускаму пранікненьню ў рэгіён. Паміж дзьвюма дзяржавамі пачалася вайна. У 1883 годзе Порта-Нова была далучана да францускай калёніі Дагамеі. У 1900 годзе горад стаў яе сталіцай. У 1960 годзе Порта-Нова становіцца сталіцай незалежнага Дагамеі (з 1976 году Бэніну).

Каралі Порта-Нова мелі афіцыйны і неафіцыйны ўплыў на справы гораду, да сьмерці апошняга караля Алахінта Гбефа ў 1976 годзе.

Шмат афра-бразыльцаў пасяліліся ў Порта-Нова, пасьля адмены рабства ў Бразыліі. Бразыльская архітэктура і ежа аказала значны ўплыў на культурнае жыцьцё гораду.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Порта-Нова — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў