Бамако
Бамако | |||||
![]() | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | XVIII стагодзьдзе | ||||
Краіна: | Малі | ||||
Акруга: | Бамако | ||||
Плошча: | 245 км² | ||||
Насельніцтва (2009) | |||||
колькасьць: | 1 809 106 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 7384,11 чал./км² | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 12°39′ пн. ш. 8°0′ з. д. / 12.65° пн. ш. 8° з. д.Каардынаты: 12°39′ пн. ш. 8°0′ з. д. / 12.65° пн. ш. 8° з. д. | ||||
Бамако на мапе Малі ![]() ![]() Бамако | |||||
![]() |
Бамако́ (па-француску: Bamako) — сталіца і самы вялікі горад Малі. Знаходзіцца ў паўднёва-заходняй частцы краіны, на рацэ Нігер, недалёка ад мяжы з Ґвінэяй. Колькасьць насельніцтва складае 1690 тыс. чалавек.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У часы імпэрыі Малі, да ХІХ стагодзьдзя, Бамако быў цэнтрам вывучэньня ісламу. З 1883 году горад быў акупаваны каляніяльнымі францускімі войскамі, у той час і распачалася разбудова гораду. У 1908 годзе Бамако стаў сталіцай францускай калёніі Францускага Судану. У 1960 годзе горад стаў сталіцай незалежнага Малі. У пачатку ХХ стагодзьдзя Бамако быў невялікім паселішчам, у якім жылі ў асноўным прадстаўнікі народу малінке і бамбара, але разам з будовай плаціны ў Сатобе і завадненьнем навакольных зямель водамі Нігеру пачаўся выбуховы рост гораду. Дадатковай прычынай разьвіцьця гораду была пабудова чыгункі да сталіцы Сэнэгалу Дакару, які зьяўляецца вялікім марскім портам. У нашы дні Бамако — гэта сучасная мэтраполія. Акрамя чыгункі ёсьць міжнародны аэрапорт, які злучае горад з многімі гарадамі Афрыкі і Эўропы.
|