Перайсьці да зьместу

Дакар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дакар
Населены пункт
Сьцяг Герб
Краіна Сэнэгал
Акруга Дакар
Першыя згадкі 1857
Кіраўніцтва і ўлада
Кіраўнік адміністрацыі Бартэлемі Дыяс[d][1]
Геаграфія
Плошча 82,38 км²
Вышыня НУМ 10 м[2]
Часавы пас
Каардынаты 14°43′55″ пн. ш. 17°27′26″ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 2 452 656 чал.
Афіцыйная мова валоф[d] і француская мова
Этнахаронімы Dakaroise[3] і Dakarois[4]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 8
Паштовы індэкс 11000
Сайт www.dakarville.sn
Дакар на мапе Сэнэгалу
Дакар
Дакар
Дакар

Дака́р (па-француску: Dakar, на мове валоф: Ndakaaru) — сталіца і самы вялікі горад Сэнэгалу. Разьмяшчаецца ў заходняй частцы краіны, на ўзьбярэжжы Атлянтычнага акіяна, на паўвостраве Зялёны мыс. Колькасьць насельніцтва складае 2,4 млн чалавек.

Назва гораду паходзіць ад валофскага dakhar. З прычыны таго, што Дакар разьмешчаны на скрыжаваньні гандлёвых шляхоў з Эўропы ў Паўднёвую Афрыку і Паўднёвую Амэрыку, тут быў пабудаваны вялікі марскі порт. Таксама існуе і міжнародны аэрапорт.

У XVIXIX стагодзьдзях на месцы будучага Дакару быў буйны цэнтар гандлю рабамі, якіх набывалі ў асноўным для адпраўкі ў Амэрыку.

Пасьля захопу французамі Сэнэгалу, тут, у 1857 годзе быў заснаваны горад. Да 1940 году Дакар заставаўся адміністрацыйным цэнтрам Францускай Заходняй Афрыкі (з 1902 году быў яе сталіцай). Пад час Другой сусьветнай вайны да 1942 году ў горадзе кіравала адміністрацыя падпарадкаваная Францыі Вішы (у 1940 годзе адбылася няўдалая спроба захопу гораду саюзьнікамі). У 1942 годзе Дакар быў захоплены амэрыканскімі войскамі. Пасьля вайны Дакар некаторы час быў сталіцай фэдэрацыі Малі, а з 1960 году сталіцай незалежнага Сэнэгалу.

Дакар зьяўляецца фінішнай кропкай папулярнага штогадовага ралі Парыж-Дакар.

  1. https://www.rfi.fr/fr/afrique/20220217-s%C3%A9n%C3%A9gal-barth%C3%A9l%C3%A9my-dias-officiellement-maire-de-dakar
  2. https://it-ch.topographic-map.com/map-hk2hgt/Dakar/?zoom=19&center=14.68226%2C-17.45091&popup=14.68258%2C-17.45097
  3. https://web.archive.org/web/20220920163624/http://cnig.gouv.fr/wp-content/uploads/2020/02/CNT-PVM_r%C3%A9vis%C3%A9_2020-01-27-1.pdf
  4. http://cnig.gouv.fr/wp-content/uploads/2020/02/CNT-PVM_r%C3%A9vis%C3%A9_2020-01-27-1.pdf