Перайсьці да зьместу

Эль-Аюн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Эль-Аюн
Населены пункт
Краіна Заходняя Сахара
Першыя згадкі Х стагодзьдзе
Дата заснаваньня 1938
Кіраўніцтва і ўлада
мэр Moulay Hamdi Ould Errachid[d]
Геаграфія
Плошча
  • 83,6 км²
Вышыня НУМ 72 м
Часавы пас
Каардынаты 27°09′ пн. ш. 13°12′ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 194 668 чал. (2009)
Афіцыйная мова арабская мова
Сайт laayoune.ma (ар.)
Эль-Аюн на мапе Заходняй Сахары
Эль-Аюн
Эль-Аюн
Эль-Аюн

Эль-Аюн (па-арабску: العيون) — неафіцыйная сталіца Заходняй Сахары, былой гішпанскай калёніі, якая цяпер знаходзіцца пад кантролем Марока. Насельніцтва налічвае каля 190 тыс. чалавек. Горад заснаваны ў Х стагодзьдзі. Росквіт гораду прыйшоўся на ХІХ стагодзьдзе, калі пачалася гішпанская калянізацыя.

Горад разьмешчаны на ўзьбярэжжы Атлянтычнага акіяна, у аазісе на беразе ўэда (падземнай ракі) Хамра. Рэльеф мясцовасьці раўнінны, сустракаюцца дзюны. Клімат трапічны, сухі, зьмякчаецца блізкасьцю акіяна. Ападкі ня значныя. Расьліннасьць прадстаўлена фінікавымі пальмамі, фігавымі дрэвамі і акацыямі. Узьбярэжныя воды Атлянтычнага акіяна багатыя на рыбныя рэсурсы.

Насельніцтва гораду налічвае каля 190 тыс. чалавек і складае палову насельніцтва Заходняй Сахары. 95% насельніцтва — сахраві. Асноўнай мовай зьяўляецца арабская, але ўжываецца і яе дыялект — хасанія. Асноўная рэлігія — іслам.