Дадома
| Дадома па-ангельску: Dodoma | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Танзанія |
|---|---|
| Акруга | Дадома |
| Першыя згадкі | ХІХ стагодзьдзе |
| Дата заснаваньня | 1906 |
| Геаграфія | |
| Плошча | 2576 км² |
| Вышыня НУМ | 1120 м |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 6°10′ пд. ш. 35°44′ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 410 956 чал. (2012) |
| Этнахаронімы | Dodomais[1] і Dodomaise[1] |
| Сайт | dodoma.go.tz |
| Дадома на мапе Танзаніі Дадома | |
Дадо́ма (па-ангельску: Dodoma) — сталіца Танзаніі з 1981 году, знаходзіцца ў цэнтральнай частцы краіны на вышыні каля 1100 м над узроўнем мора, сталіца адміністрацыйнай адзінкі Дадома, насельніцтва складае каля 320 тыс. чалавек. Да 1981 году сталіцай быў горад Дар-эс-Салам. Рашэньне аб пераносе сталіцы было прынятае з улікам цэнтральнага палажэньня гораду, разьвітай інфрастуктуры, чыгункі, якая злучае горад з Замбіяй, Мазамбікам і Кеніяй, тут таксама ёсьць аэрапорт. Пасьля пераносу сталіцы частка дзяржаўных і грамадзкіх установаў засталіся ў Дар-эс-Саламе.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дадома была заснавана ў канцы ХІХ стагодзьдзя, як адно з каляніяльных паселішчаў у складзе Нямецкай Усходняй Афрыкі. У першае дзесяцігодзьдзе ХХ стагодзьдзя немцы пачалі будаўніцтва тут чыгуначнай станцыі і працягнулі чыгунку, якая павінна была злучыць горад з буйнымі паселішчамі калёніі, у тым ліку і з Дар-эс-Саламам. Пасьля Першай сусьветнай вайны Дадома ўвайшла ў склад каляніяльных уладаньняў Вялікабрытаніі. Але насельніцтва гораду, у тым ліку і акрамя нямецкіх пасяленцаў, мясцовыя негры і арабы, адмоўна аднесьліся да на брытанскіх уладаў. Эканамічны крызіс 1930-х гадоў разбурыў брытанскую каляніяльную сыстэму на тэрыторыі Танганьікі, а пасьля Другой сусьветнай вайны Дадома ўвайшла ў склад тэрыторыяў ААН, кіруемых Вялікабрытаніяй. У 1950-х гадах у горадзе, як і ва ўсёй Танганьіцы, актывізаваўся нацыянальна-вызваленчы рух, які прывёў да атрыманьня незалежнасьці Танганьікі ў 1961 годзе. У 1964 годзе, пасьля ўтварэньня Аб’яднанай Рэспублікі Танзаніі, у склад якой увайшлі Танганьіка і Занзыбар, Дадома атрымала статус адміністрацыйнага цэнтру правінцыі. З 1981 году Дадома — сталіца краіны.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Дадома — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| |||||||||||