Перайсьці да зьместу

Лусака

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лусака
Населены пункт
Краіна Замбія
Правінцыя Лусака
Першыя згадкі 1905
Дата заснаваньня 1905
Кіраўніцтва і ўлада
Кіраўнік адміністрацыі Chilando Chitangala[d]
Геаграфія
Плошча 70 км²
Вышыня НУМ 1279 ± 0 м
Часавы пас
Каардынаты 15°25′ пд. ш. 28°17′ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 3 100 000 чал. (2007)
Этнахаронімы Lusakoise[1], Lusakois[2], Lusakano і Lusakan
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 02
Сайт lcc.gov.zm
Лусака на мапе Замбіі
Лусака
Лусака
Лусака

Луса́ка (па-ангельску: Lusaka) — сталіца Замбіі. Знаходзіцца ў цэнтральнай частцы краіны, на вышыні 1300 м. Насельніцтва складае 1 340 000 чалавек.

Лусака быў заснаваны ў 1905 годзе эўрапейскімі пасяленцамі. У траўні 1953 году горад стаў сталіцай брытанскай калёніі Паўночнай Радэзіі замест Лівінгстону. У 1964 годзе горад стаў сталіцай незалежнай Замбіі.

Лусака займае выгаднае становішча ў цэнтры краіны. Клімат у горадзе субэкватарыяльны. Год дзеліцца на тры сэзоны: вільготны і цёплы (лістапад — красавік), сухі і прахладны (травень — ліпень), цёплы і сухі (жнівенькастрычнік). Самы цёплы месяц студзень, тэмпэратура дасягае адзнакі +21 °C, у ліпень +15 °C. Сярэднегадавая колькасьць ападкаў складае 850 мм, большасьць ападкаў выпадае зь лістапада да красавіка. У сэзон дажджоў вакол гораду ўтвараюцца балоты, са зьнешнім сьветам горад у гэты час злучаецца праз шашу.

Лусака — самы вялікі горад Замбіі, колькасьць жыхароў складае 1,3 млн чалавек. Этнічны склад насельніцтва складаецца ў асноўным з народаў моўнай сям’і банту — плямёны беіба, тонга, лозі, чэва, малаві і іншыя, існуе невялікая колькасьць эўрапейцаў. Афіцыйнай мовай жыхароў сталіцы зьяўляецца ангельская мова.

Большая частка насельніцтва гораду прытрымліваюцца мясцовых рэлігіяў, але сустракаюцца і хрысьціяне.

Лусака — малады горад, заснаваны ў 1905 годзе на месцы невялікай вёскі, насельніцтва якой займалася пераважна сельскай гаспадаркай. Новы горад павінен быў стаць адным з асноўных эканамічных цэнтраў Замбіі, эканоміка якой перажывала пэрыяд уздыму, чаму спрыялі высокія кошты медзі на сусьветных рынках, і дапамога іншых краінаў, паселішчам на шляху чыгункі Лівінгстон — Брокер-Гіл. Горад, планіроўка якога прадугледжвала наяўнасьць багатых краталаў эўрапейскага тыпу, быў названы ў гонар аднаго з племянных правадыроў. У 1953 годзе Лусака стаў адміністрацыйным цэнтрам брытанскага пратэктарату Паўночная Радэзія, а ў 1964 у выніку абвяшчэньня незалежнасьці была абраная сталіцай новай краіны. Паступова Лусака пераўтварыўся ў асноўны палітычны цэнтар Замбіі, тут адбываліся асноўныя палітычныя падзеі (інагурацыі прэзыдэнтаў, прыняцьце новай канстытуцыі 1991 году і іншае). Пры дапамозе Кітаю была працягнутая чыгунка ад Лусакі да танзанійскага Дар эс Саламу.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Лусакасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. https://web.archive.org/web/20220920163624/http://cnig.gouv.fr/wp-content/uploads/2020/02/CNT-PVM_r%C3%A9vis%C3%A9_2020-01-27-1.pdf
  2. http://cnig.gouv.fr/wp-content/uploads/2020/02/CNT-PVM_r%C3%A9vis%C3%A9_2020-01-27-1.pdf