Лілонгвэ
| Лілонгвэ | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Малаві |
|---|---|
| Акруга | Лілонгвэ |
| Першыя згадкі | ХІХ стагодзьдзе |
| Дата заснаваньня | 1902 |
| Геаграфія | |
| Плошча |
|
| Вышыня НУМ | 1050 ± 1 м |
| Каардынаты | 13°59′ пд. ш. 33°47′ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 1 077 116 чал. (2015) |
| Этнахаронімы | Lilongvano, lilongwais[1], lilongwaise[1], lilongwéen[1], lilongwéenne[1], Lilongwéen[2], Lilongwéenne[2], Lilongwais[2] і Lilongwaise[2] |
| Сайт | llcitycouncil.org |
| Лілонгвэ на мапе Малаві Лілонгвэ | |
Лілонгвэ (па-ангельску: Lilongwe) — сталіца і адзін з самых вялікіх гарадоў Малаві. Разьмешчаны на паўднёвым захадзе краіны на захад ад ракі Малаві, недалёка ад мяжы з Мазамбікам і Замбіяй. Насельніцтва складае каля 1 млн чалавек.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Лілонгвэ пачаў разьвіцьцё з маленькай вёскі на беразе ракі Лілонгвэ, хутка пераўтварыўшыся ў брытанскі каляніяльны адміністрацыйны цэнтар на пачатак ХХ стагодзьдзя. Дзякуючы выгаднаму разьмяшчэньню на асноўных гандлёвых шляхах у Паўночную Радэзію (цяпер Замбію), Лілонгвэ стаў другім па велічыні горадам Малаві. У 1974 годзе ў Лілонгвэ была перанесеная сталіца краіны з гораду Зомба (чацьверты па велічыні горад Малаві). Аднак, нягледзячы на афіцыйны статус сталіцы краіны і хуткі рост з 1974 году, асноўная частка прамысловасьці і камэрцыі краіны сканцэнтравана ў самым вялікім горадзе Малаві — Блантайры.
У нашыя дні, Лілонгвэ застаецца палітычным і адміністрацыйным цэнтрам Малаві, а Блантайр — эканамічным.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Лілонгвэ — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| |||||||||||