Хартум
Хартум | |||||
![]() | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1821 | ||||
Краіна: | Судан | ||||
Плошча: | 971,2 км² | ||||
Насельніцтва | |||||
колькасьць: | 2 207 754 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 2273,22 чал./км² | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 15°36′11″ пн. ш. 32°31′35″ у. д. / 15.60306° пн. ш. 32.52639° у. д.Каардынаты: 15°36′11″ пн. ш. 32°31′35″ у. д. / 15.60306° пн. ш. 32.52639° у. д. | ||||
Хартум на мапе Судану ![]() ![]() Хартум | |||||
![]() |
Харту́м (па-арабску: الخرطوم al-Ḫarṭūm, ці «хобат слана», мянушка: Трохкутны горад) — сталіца Судану, якая разьмяшчаецца на месцы злучэньня Белага і Блакітнага Нілу. Горад зьяўляецца палітычным, гандлёвым і культурным цэнтрам краіны, а таксама важным транспартным вузлом. Колькасьць насельніцтва налічвае 2207 тыс. жыхароў. Разам з навакольнымі гарадамі Амдурманам і Паўночным Хартумам утварае канглямэрацыю ў якой жыве 4,8 млн чалавек.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Горад пачынае сваю гісторыю з 1821 году, як умацаваньне эгіпецкай арміі. Хутка ён становіцца гандлёвым цэнтрам, а таксама цэнтрам гандлю рабамі. У 1862 годзе насельніцтва гораду налічвала ўжо 45 000 чалавек. У 1885 годзе горад быў заваяваны арабскімі паўстанцамі Махдзі, 2 верасьня 1898 году яго адбілі англічане.
Транспарт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Нягледзячы на тое, што горад разьмешчаны на Ніле, водны транспарт ня грае тут такой ролі як у суседнім Эгіпце. Грамадзкім транспартам служаць невялікія аўтобусы, якія езьдзяць па нязьменных маршрутах.
Хартум зьяўляецца важным суданскім чыгуначным цэнтрам, адсюль разыходзяцца лініі чыгункі ва ўсе часткі краіны, а таксама да суседніх дзяржаваў і Чырвонага мора.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Хартум — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|