Нджамэна
| Нджамэна | |||
| Населены пункт | |||
| |||
| Краіна | |||
|---|---|---|---|
| Дата заснаваньня | 29 траўня 1900 | ||
| Геаграфія | |||
| Плошча |
| ||
| Вышыня НУМ | 298 м | ||
| Каардынаты | 12°06′19″ пн. ш. 15°02′41″ у. д.HGЯO | ||
| Насельніцтва | |||
| Колькасьць |
| ||
| Этнахаронімы | Ndjaménois[2], Ndjaménais[3], Ndjaménaise[3] і Ndjaménoise[3] | ||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Тэлефонны код | 235 | ||
| Нджамэна на мапе Чаду Нджамэна | |||
Нджамэ́на (па-француску: Ndjamena, па-арабску: نجامينا) — сталіца і найбуйнейшы горад Чаду. Горад мае асаблівы статус, а сам ён падзелены на 10 акругаў, што падобна да Парыжу. Насельніцтва складае 993 492 чалавекі (2009). Нджамэна ёсьць цэнтрам эканамічнай дзейнасьці ў Чадзе. Тут пашыраная мяса-, рыба- і бавоўнаперапрацоўка. З улікам таго, што горад стаіць ля мяжы з Камэрунам, ён утварае трансгранічную аглямэрацыю зь местам Кусэры ў Камэруне[4].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Нджамэна была заснавана як Форт-Лямі францускім камандзірам Эмілем Жэнтылем 29 траўня 1900 году і названая ў гонар Амэдэ-Франсуа Лямі, армейскага афіцэра, які загінуў у бітве пры Кусэры за месяц да таго[5][6]. Гэта быў буйны гандлёвы горад, які пазьней стаў сталіцай рэгіёну і краіны.

За часам Другой сусьветнай вайны французы разьлічвалі на гарадзкі аэрапорт дзеля перамяшчэньня войскаў і прыпасаў[7]. 21 студзеня 1942 году адзінкавы нямецкі бамбавальнік Heinkel He 111 пасьпяхова разбамбіў аэрадром у Форт-Лямі, зьнішчыўшы запасы нафты і дзесяць самалётаў. Першы банк у Форт-Лямі зьявіўся ў 1950 годзе, калі парыскі банк Ль’Афрык Асыдэнталь адкрыў тут сваю філію. 6 красавіка 1973 году прэзыдэнт краіны Франсуа Тамбальбай зьмяніў назву горада на Нджамэну[6], узятае ад арабскай назвы суседняй вёскі, што азначае «месца адпачынку». Гэта было зроблена ў рамках сваёй аўтэнтычнай праграмы афрыканізацыі[8].
Час узрушэньняў у горадзе пачаўся зь няўдалага перавароту, які спрабаваў зрабіць прэм’ер-міністар Гісэн Габрэ супраць прэзыдэнта Фэлікса Малюма. Малюма і нацыянальная армія, якія была верная яму, пацярпелі паразу, а ўмяшальніцтва ў бітву іншых паўночных груповак, супернікаў Габрэ, ускладніла сытуацыю. У 1979 годзе пры міжнародным пасярэдніцтве было дасягнутае часовае перамір’е, у выніку чаго вайскавод Гукуні Ўэдэі ачоліў урад нацыянальнага адзінства[9], а ягоны супернік Габрэ быў прызначаны міністрам абароны. Горад быў часткова разбураны падчас грамадзянскай вайны ў Чадзе ў 1979 і 1980 гадах. Вострае суперніцтва паміж Гукуні і Габрэ выклікала выбух новых сутыкненьняў у горадзе ў 1980 годзе. Нджамэна апынулася падзеленай на сэктары, якія кантраляваліся рознымі вайскаводамі. Зрух у сілах адбыўся праз шмат месяцаў толькі тады, калі Гукуні запрасіў на дапамогу лібійцаў, чые танкі разграмілі сілы Габрэ ў сталіцы[10]. Горад быў акупаваны Лібіяй падчас лібійскай інтэрвэнцыі 1980—1981 гадоў у рамках чадзка-лібійскага канфлікту[11]. У гэтыя гады амаль усё насельніцтва пакінула горад, шукаючы прытулку на супрацьлеглым беразе ракі Шары ў Камэруне.

Пасьля рознагалосьсяў паміж Гукуні і Муамарам Кадафі і міжнароднай няўхвалы лібійскага ўмяшальніцтва ў справы іншай дзяржавы, лібійскія войскі былі вымушаныя пакінуць сталіцу і Чад агулам у 1981 годзе. Гэта дало новыя мажлівасьці Габрэ, які рушыў на Нджамену і заняў горад зь невялікім супрацівам у 1982 годзе. Ён зрабіў сябе новым прэзыдэнтам. Жыхары вярнуліся толькі ў 1981—1982 гадах, пасьля заканчэньня баёў. Да 1984 году ў Нджамэне захоўваўся рэжым нармаваньня, а школы заставаліся закрытымі[12]. У рэшце рэшт ён быў адхілены падобным чынам у 1990 годзе ягоным былым генэралам Ідрысам Дэбі.
13 красавіка 2006 году атака паўстанцкага Аб’яднанага фронту за дэмакратычныя перамены на горад была разгромленая ў бітве пры Нджамэне[13]. 2 лютага 2008 году горад зноў быў атакаваны паўстанцамі. 2 лютага 2008 году за часам грамадзянскай вайны ў Чадзе паўстанца здолелі прасунуцца ў Нджамэну і накіравацца да прэзідэнцкага палаца, дзе адбыліся значныя баі з урадавымі сіламі[14]. Пасьля двух дзён змаганьня, то бок 4 лютага, Ідрыс Дэбі Ітна, які меў відавочную матэрыяльную перавагу над супернікамі, адціснуў паўстанцаў і выратаваў свой урад.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Нджамэна стаіць на месцы зьліцьця рэкаў Шары і Лагонэ[7]. Зьяўляючыся сталіцай краіны, горад улучае бізнэсовы цэнтар Насара і а таксама шматлікія жылыя раёны, як то Мбалола, Чагуа, Парыж-Конга і Мурсал. Галоўны гандлёвы праспэкт гораду носіць імя Шарля дэ Голя.
Клімат
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Нджамэна мае гарачы паўзасушлівы клімат з кароткім вільготным сэзонам і працяглым сухменным сэзонам. Не зважаючы на тое, што на горад прыпадае ў сярэднім каля 510 мм ападкаў у год, празь вельмі высокую эвапатрансьпірацую раёну, Нджамеэна па-ранейшаму трапляе ў катэгорыю паўзасушлівага клімату. Дажджлівы сэзон доўжыцца з чэрвеня па верасень, а найбольш моцныя дажджы падаюць у жніўні. Сухі сэзон пераважна ахоплівае астатнія восем месяцаў. Грунтуючыся на гадавых тэмпэратурах, Нджамэна ёсьць адным з самых гарачых буйных гарадоў на плянэце. Толькі за адзін месяц у годзе (жнівень) сярэдняя месячная высокая тэмпэратура не перавышае адзнаку ў 32 °C. Найвышэйшая тэмпэратура ў горадзе звычайна назіраецца ў час з сакавіка па травень перад пачаткам моцных дажджоў.
| Паказьнік | Сту | Лют | Сак | Кра | Тра | Чэр | Ліп | Жні | Вер | Кас | Ліс | Сьн | Год |
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Абсалютны максымум t, °C | 41,5 | 43,9 | 46,0 | 46,6 | 46,4 | 44,5 | 42,0 | 38,2 | 40,8 | 41,8 | 42,0 | 40,5 | 46,6 |
| Сярэдні максымум t, °C | 32,7 | 36,1 | 39,9 | 42,0 | 41,2 | 38,2 | 34,1 | 31,8 | 34,0 | 37,6 | 37,1 | 33,8 | 36,5 |
| Сярэдняя t, °C | 23,6 | 26,8 | 31,1 | 34,1 | 34,2 | 31,9 | 28,8 | 27,3 | 28,6 | 30,1 | 28,1 | 24,4 | 29,2 |
| Сярэдні мінімум t, °C | 14,8 | 17,7 | 22,7 | 26,1 | 27,0 | 25,7 | 23,7 | 22,9 | 23,4 | 22,9 | 19,3 | 15,6 | 21,9 |
| Абсалютны мінімум t, °C | 6,5 | 10,0 | 14,6 | 18,4 | 20,6 | 20,3 | 19,4 | 18,5 | 18,5 | 16,2 | 13,4 | 10,0 | 6,5 |
| Норма ападкаў, мм | 0,0 | 0,0 | 0,3 | 10,3 | 25,8 | 51,0 | 143,8 | 174,4 | 84,3 | 20,3 | 0,1 | 0,0 | 510,3 |
| Вільготнасьць, % | 29 | 23 | 21 | 28 | 39 | 52 | 68 | 76 | 72 | 49 | 33 | 31 | 43 |
| Крыніца: Météo Climat, NOAA | |||||||||||||
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Асноўнай эканамічнай крыніцай Нджамэны ёсьць сельскагаспадарчая праца. Блізу 80% насельніцтва Нджамэны занятая ў сельскагаспадарчых галінах, улучна ня толькі з вырошчваньне сельскагаспадарчых культураў, але і жывёлагадоўляй. Такім чынам, эканоміка Нджамэны амаль цалкам залежыць ад добрага надвор’я, што можа паставіць эканоміку ў небясьпечны і цяжкі стан у гады зь невялікай колькасьцю ападкаў. Нджамэна атрымлівае фінансавую дапамогу ад Сусьветнага банку, а таксама Афрыканскага банку разьвіцьця.
У горадзе маецца высокі попыт на кваліфікаваных рабочых дзеля працы ў нафтавым і газавым сэктарах, а таксама на працаўнікоў у замежных няўрадавых арганізацыяў, мэдычных установах і выкладаньня ангельскай мовы. Рэзыдэнты Нджамэны абавязаныя плаціць падатак да максымальнай сумы ў 60% ад усяго чыстага прыбытку[15].
Згодна з дасьледаваньнем, якое вымярае кошт жыцьця для эмігрантаў у гарадах ва ўсім сьвеце, апублікаваным амэрыканскай кансалтынгавай групай Mercer у 2011 годзе, Нджамэна ёсьць трэцім паводле дарагоўлі горадам у сьвеце[16]. Яна, як і іншыя афрыканскія гарады, пакутуе ад недахопу жыльля, якое адпавядае стандартам, якія чакаюць эмігранты зь іншых краінаў.
Адукацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
У Нджамэне адукацыю можна разглядаць як раскошу, нават з улікам, што яна ўважаецца абавязковай і бясплатнай з часоў незалежнасьці Чаду ў 1960 годзе[17]. У Нджамэне маюцца два ўнівэрсытэты, як то Нджамэнскі ўнівэрсытэт з францускай мовай навучаньня, пабудаваны ў 1971 годзе, і Ўнівэрсытэт караля Фэйсала ў Чадзе з арабскай мовай навучаньня[18], пабудаваны ў 1991 годзе. Сярэднія школы ўлучаюць ліцэй імя Фэлікса Эбуэ, тэхніка-камэрцыйны ліцэй і ліцэй Мантэнь дэ Нджамэна. Сярэдняя школа ў Чадзе ёсьць абавязковай, аднак толькі 68% вучняў старэйшых за 12 гадоў наведваюць школу. З гэтых 68% ажно 70% наведваюць школу ў Нджамэне. Многія вучні ў міжнародных школах ёсьць дзецьмі кіраўнікоў, дыпляматаў і супрацоўнікаў няўрадавых арганізацыяў[19].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ archINFORM (ням.) — 1994.
- ↑ https://web.archive.org/web/20220920163624/http://cnig.gouv.fr/wp-content/uploads/2020/02/CNT-PVM_r%C3%A9vis%C3%A9_2020-01-27-1.pdf
- 1 2 3 http://cnig.gouv.fr/wp-content/uploads/2020/02/CNT-PVM_r%C3%A9vis%C3%A9_2020-01-27-1.pdf
- ↑ «Cahiers de l’Afrique de l’Ouest Dynamiques de l’Urbanisation Africaine 2020: Africapolis, Une Nouvelle Géographie Urbaine». OECD.
- ↑ «Roman Adrian Cybriwsky, Capital Cities around the World: An Encyclopedia of Geography, History, and Culture». ABC-CLIO, USA. 2013. — С. 208.
- 1 2 Zurocha-Walske, Christine (2009). «Chad in Pictures». Twenty-First Century Books. — С. 17. — ISBN 978-1-57505-956-3.
- 1 2 Zeleza, Tiyambe; Dickson Eyoh (2003). «Encyclopedia of twentieth-century African history». Taylor & Francis. — С. 379. — ISBN 978-0-415-23479-5.
- ↑ Rice, Eleanor (3.02.1974). «Nationalism, Drought Make the News in Chad». Arizona Daily Star. — С. 91.
- ↑ Collelo, Thomas (12.1988). «Chad: A Country Study». Federal Research Division. Civil War and Multilateral Mediation, 1979—82.
- ↑ Buijtenhuijs, Robert (1987). «Le Frolinat et les guerres civiles du Tchad». Karthala. — С. 67—175.
- ↑ «N’Djamena (Chad)». Encyclopædia Britannica
- ↑ Decalo, Samuel (1987). «Historical Dictionary of Chad». Scarecrow. — 229—230.
- ↑ «UN condemns rebel attack in Chad». BBC News.
- ↑ «Rebels clash with Chadian forces inside capital». NBC News.
- ↑ «Working in N’Djamena». InterNations.
- ↑ «Our Thinking, Insights, and Perspectives». Mercer
- ↑ «Education & Jobs». Our Africa.
- ↑ «Chad’s education system follows the model of its former colonizer, France». SZTE Klebelsberg Library.
- ↑ «Living in N’Djamena». InterNations.
| |||||||||||