Джыбуці (горад)
Джыбуці | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1888 | ||||
Краіна: | Джыбуці | ||||
Плошча: | 630 км² | ||||
Вышыня: | 14 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2009) | |||||
колькасьць: | 567 000 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 900 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 11°35′42″ пн. ш. 43°8′53″ у. д. / 11.595° пн. ш. 43.14806° у. д.Каардынаты: 11°35′42″ пн. ш. 43°8′53″ у. д. / 11.595° пн. ш. 43.14806° у. д. | ||||
Джыбуці | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Джыбу́ці (па-арабску: جيبوتي, па-француску: Djibouti) — сталіца і самы вялікі горад афрыканскай краіны Джыбуці. Знаходзіцца на ўзьбярэжжы Адэнскага заліву, на поўдзень ад Баб-эль-Мандэбскага праліву. У горадзе налічваецца каля 395 тыс. жыхароў (агульная колькасьць насельніцтва ўсёй краіны налічвае каля 495 тыс. чалавек).
Джыбуці зьяўляецца буйным гандлёвым портам. Мае разьвітую нафтахімічную і харчовую прамысловасьці, зьяўляецца гандлёвым цэнтрам краіны. Порт абслугоўвае міжнародны гандаль суседняй Этыёпіі і транзыт грузаў, якія ідуць праз Суэцкі канал.
Чыгункай горад злучаны з Адыс-Абэбай, празь якую ідуць экспартныя грузы для Этыёпіі, якая ня мае выхаду да мора. Праз Джыбуційскі порт ідуць на экспарт, у асноўным, кава, соль і скуры.
Горад быў заснаваны ў 1888 годзе. З 1892 да 1977 году быў сталіцай Францускага Самалі, а з 1977 году сталіцай незалежнай дзяржавы.
|