Копты

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Копты
Колькасьць 7 млн
Рэгіёны пражываньня Сьцяг Эгіпту ~6,5 млн
Сьцяг Этыёпіі ~0,5 млн
Рэлігіі Копцкая праваслаўная царква (97%), Копцкая каталіцкая царква (1,5%)

Копты (ад грэц. αιγυπτος — эгіпцянін, па-арабску: قبط‎, мн. л. араб. أقباط‎) — эгіпецкія хрысьціяне, складаюць каля 8-9% насельніцтва Эгіпту, гэта значыць прыкладна 6 млн чалавек (гэтая лічба, магчыма, заніжаная; па іншых дадзеных — каля 8 млн чалавек). Большасьць коптаў вызнаюць хрысьціянства, належаць, галоўным чынам, да Копцкай праваслаўнай царквы з ліку дахалкідонскіх цэркваў. Частка коптаў (каля 100 тыс. чалавек) належыць да Копцкай каталіцкай царквы.

Копты — прадстаўнікі аднае з найстарэйшых галінаў хрысьціянства, якія захавалі ў сваёй гісторыі і культуры рысы продкаў з глыбіні стагодзьдзяў, з часоў фараонаў і іхніх падданых.

Як лічаць копты, хрысьціянства ў Эгіпце зьявілася праз іхняга першага патрыярхаапостала-эвангеліста Марка[1].

У VII стагодзьдзі ў Эгіпет уварваліся арабы, якія рэдка выкарыстоўвалі назву «эгіпцянін», пераважна ўжываючы тэрмін «копт». Такім чынам эгіпцяне сталі вядомыя як «копты», а нехалкідонская эгіпецкая царква — Копцкай царквой.

Выбітныя копты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Commons-logo.svg Коптысховішча мультымэдыйных матэрыялаў