Сьфінкс
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку

Вялікі Сьфінкс у Гізе
Сьфінкс — мітычная істота ў старажытнаэгіпэцкай і старажытнагрэцкай міталёгіі.
Сьфінкс у старажытнаэгіпэцкай міталёгіі дух-ахоўнік, увасабленьне царскай улады; фантастычная істота зь целам ільва і галавою чалавека (звычайна партрэт фараону) або сьвятой жывёлы.
У старажытнагрэцкай міталёгіі Сьфінкс — пачвара з тварам і грудзьмі жанчыны, целам ільва і крыламі птушкі, якую наслала Гера ў пакараньне на горад Тэбы. Яна забівала кожнага, хто ня мог адгадаць ейную загадку. Загадку разгадаў Эдып, Сьфінкс у роспачы кінулася ў бездань і разьбілася.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Зельскі А. Сфінкс // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. — Менск: БелЭн, 2002. — 552 с.: іл. ISBN 985-11-0251-2