Кігалі
| Кігалі на руандзе: Kigali па-ангельску: Kigali City | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Руанда |
|---|---|
| Першыя згадкі | 1907 |
| Дата заснаваньня | 1907 |
| Кіраўніцтва і ўлада | |
| Кіраўнік адміністрацыі | Samuel Dusengiyumva[d] |
| Геаграфія | |
| Плошча | 112 км² |
| Вышыня НУМ | 1567 м |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 1°56′38″ пд. ш. 30°03′34″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 745 261 чал. (2015) |
| Афіцыйная мова | руанда[1], ангельская[1], француская мова і суахілі |
| Этнахаронімы | Kigalian[2] |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | 25 |
| Сайт | kigalicity.gov.rw (анг.) (руанда) |
| Кігалі на мапе Руанды Кігалі | |
Кіга́лі (на руандзе: Kigali) — сталіца і самы вялікі горад Руанды. Насельніцтва налічвае 850 тыс. чалавек. Знаходзіцца ў цэнтральнай частцы краіны. Адначасова зьяўляецца сталіцай прэфэктуры Кігалі. Ёсьць культурным, адміністрацыйным, эканамічным і транспартным цэнтрам Руанды з часоў калі горад стаў цэнтрам новае краіны пасьля здабыцьця незалежнасьці 1962 году ад Бэльгіі. Каля гораду знаходзяцца радовішчы волава і прадпрыемствы па яго пераапрацоўцы. Ёсьць міжнародны аэрапорт.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Горад быў заснаваны ў 1907 годзе ў часы нямецкага кіраваньня немцам Рыхардам Кантам[3]. У месцы разьвіваўся гандаль ў нямецкую эпоху, а Кант адкрыў некалькі дзяржаўных школаў для вучняў з племя тутсі. Бэльгія захапіла Руанду і Бурундзі падчас Першай сусьветнай вайны, атрымаўшы па вайне мандат на кіраваньне Руандай—Урундзі. Кігалі застаўся месцам знаходжаньня каляніяльнай адміністрацыі ў Руандзе, але сталіца Руанды-Ўрундзі знаходзілася ў Усумбуры (цяпер Бужумбура) у Бурундзі, а Кігалі заставаўся невялікім горадам з насельніцтвам усяго ў 6 тысяч чалавек да здабыцьця незалежнасьці. З 1962 году Кігалі — сталіца незалежнай Руанды. Кігалі павольна павялічваўся на працягу наступных дзесяцігодзьдзяў. Першапачаткова ён не пацярпеў непасрэдна ў грамадзянскую вайну паміж урадавымі сіламі і Руандыйскім патрыятычным фронтам, якая пачалася ў 1990 годзе. 7 траўня 1994 году ў горадзе былі адбыліся масавыя забойствы людзей, якія належалі да народу тутсі, якія ўчынілі ўзброеныя банды хуту і ўрадавыя войскі. Кігалі ў часы пасьля генацыду зьведаў хуткі рост насельніцтва, а большая частка гораду была перабудаваная.
Клімат
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клімат гораду — экватарыяльны мусонны, з сухім сэзонам з чэрвеня да жніўня і тэмпэратурай 20—21 °C. Колькасьць ападкаў — 1000 мм у год.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Article 8 // Constitution of Rwanda
- ↑ https://en.wiktionary.org/wiki/Kigalian
- ↑ Richardson, Heather (13.03.2019). «Kigali city guide: where to eat, drink, shop and stay in Rwanda’s charming capital». The Independent.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
| |||||||||||