Мбабанэ
Выгляд
| Мбабанэ | |
| анг. Mbabane | |
| Першыя згадкі: | 17 стагодзьдзе |
| Краіна: | Сўазілэнд |
| Акруга: | Хоха |
| Плошча: | 150 км² |
| Вышыня: | 1243 м н. у. м. |
| Насельніцтва (2010) | |
| колькасьць: | 94 874 чал. |
| шчыльнасьць: | 632,49 чал./км² |
| Часавы пас: | UTC+2 |
| Паштовы індэкс: | H100 |
| Геаграфічныя каардынаты: | 26°19′0″ пд. ш. 31°8′0″ у. д. / 26.31667° пд. ш. 31.13333° у. д.Каардынаты: 26°19′0″ пд. ш. 31°8′0″ у. д. / 26.31667° пд. ш. 31.13333° у. д. |
Мбабанэ на мапе Эсўатыні Мбабанэ | |
| http://www.mbabane.org.sz/ | |
Мбаба́нэ (па-ангельску: Mbabane) — сталіца Сўазілэнду і адміністрацыйны цэнтар сўазілэндзкай акругі Хоха. Знаходзіцца на рацэ Мбабанэ ў цэнтры краіны. Горад зьяўляецца палітычным і гандлёвым цэнтрам краіны. Насельніцтва налічвае каля 70 тыс. чалавек. Аўтамабільнай дарогай злучана з чыгуначнай галінай, якая вядзе ў мазамбіцкі порт Мапуту.
Горад быў заснаваны ў XVII стагодзьдзі як каралеўская рэзыдэнцыя. Мбабанэ быў адміністрацыйным цэнтрам Сўазілэнду ў складзе брытанская калёніі. З 1968 году зьяўляецца сталіцай незалежнага Сўазілэнду.
Разьвіцьцё атрымалі харчовая, дрэваапрацоўчая, мэталюргічная прамысловасьці.
| |||||||||||