Бужумбура
| Бужумбура франц. Bujumbura | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Бурундзі |
|---|---|
| Правінцыя | Бужумбура-Мэры |
| Першыя згадкі | 1889 |
| Дата заснаваньня | 1871 і 1897[1][2][3][…] |
| Горад з | 1889 |
| Геаграфія | |
| Плошча | 86,54 км² |
| Вышыня НУМ | 774 м |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 3°23′ пд. ш. 29°22′ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 497 166 чал. (2008) |
| Афіцыйная мова | кірундзі[d], француская мова і ангельская |
| Этнахаронімы | Bujumburais[4], Bujumburaise[4], Buĵumburano, Bujumburiene[4] і Bujumburien[4] |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | 2220, 2221, 2222, 2223, 2224 і 2225 |
| Сайт | mairiebujumbura.gov.bi |
| Бужумбура на мапе Бурундзі Бужумбура | |
Бужумбу́ра (Bujumbura, Usumbura) — сталіца і самы вялікі горад Бурундзі. Насельніцтва складае каля 300 тыс. чалавек. Горад разьмяшчаецца на ўзьбярэжжы возера Танганьіка. Бужумбура зьяўляецца эканамічным, транспартным, палітычным цэнтрам краіны. Назва «бужумбура» перакладаецца як «кірмаш, на якім гандлююць бульбай».
Бужумбура пераўтварыўся ў горад з малой вёскі пасьля таго, як тут быў пабудаваны нямецкі вайсковы форт у 1889 годзе. Назва гораду зьмянілася з Усумбура на Бужумбура пасьля атрыманьня Бурундзі незалежнасьці ў 1962 годзе. Пасьля гэтага горад пераўтварыўся ў месца вайсковых сутыкненьняў паміж вайсковымі групоўкамі хуту і тутсі. У горадзе існуюць прадпрыемствы па вытворчасьці цэмэнту, тэкстылю і мыла. На ўзьбярэжжы возера ёсьць вялікі порт, празь які ідзе імпарт краіны.
| |||||||||||
- ↑ Большая российская энциклопедия (рас.) — 2022.
- ↑ Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969. — Т. 4. — С. 95.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя (белар.) — Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1996. — Т. 3. — С. 318. — ISBN 985-11-0035-8
- 1 2 3 4 http://cnig.gouv.fr/wp-content/uploads/2020/02/CNT-PVM_r%C3%A9vis%C3%A9_2020-01-27-1.pdf