Перайсьці да зьместу

Арабская ліга

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Ліга арабскіх дзяржаваў»)
Ліга арабскіх краін
الجامعة العربية

Сьцяг Арабскае лігі
Дата ўтварэньня 22 сакавіка 1946
Тып рэгіянальная арганізацыя
Юрыдычны статус міжурадавая арганізацыя
Штаб-кватэра Каір
Афіцыйныя мовы арабская
Генэральны сакратар Абу аль-Ггэйт
Сьпікер парлямэнту Магамэд аль-Ямагі
Кіроўны орган Арабскі парлямэнт
Сайт lasportal.org

Ара́бская лі́га (па-арабску: جامعة الدول العربية Dżamea Al-Dul Al-Arabija; па-ангельску: League of Arab States, Arab League) — рэгіянальная міжнародная арганізацыя, утвораная 22 сакавіка 1945 году ў Каіры краінамі, зьвязанымі арабскай мовай, агульнай гісторыяй, культурай і рэлігіяй. Фактычна яна яднае шэраг краінаў Афрыцы і Заходняе Азіі. Утварэньне лігі было зацьверджана падпісаньнем шасьцю краінамі Александрыйскага пратаколу, як то Эгіпет, Ірак, Трансярданія (пазьней перайменаваная ў Ярданію), Лібан, Саудаўская Арабія і Сырыя[1]. Празь некалькі месяцаў да ліку ўдзельнікаў далучыўся Емэн. У наш час у гэту арганізацыю ўваходзяць 22 краіны, варта зазсначыць што ўдзел Сырыі быў прыпынены з 2011 году[2]. Штаб-кватэра Арабскай лігі месьціцца ў Каіру, аднак з 1979 па 1990 год месцам штаб-кватэры быў горад Туніс).

Асноўнай мэтай лігі ёсьць збліжэньне адносінаў і стасункаў паміж дзяржавамі-чальцамі і каардынаваньне супрацоўніцтва паміж імі, што мае забясьпечыць іхную незалежнасьць і сувэрэнітэт, а таксама агульна разгледаць справы і інтарэсы арабскіх краінаў[3].

Дзякуючы такім установам, як то Арганізацыя Арабскай лігі па пытаньнях адукацыі, культуры і навукі, а таксама Рада арабскага эканамічнага адзінства, Арабская ліга спрыяе палітычным, эканамічным, культурным, навуковым і сацыяльным праграмам, накіраваныя на прасоўваньне інтарэсаў арабскага сьвету[4]. Гэта паслужыла стварэньню пляцоўкі для дзяржаваў-чальцоў дзеля каардынацыі сваіх палітычных пазыцыяў, для абмеркаваньня пытаньняў, якія выклікаюць агульны клопат, урэгуляваньня некаторых арабскіх спрэчак і абмежаваньня канфліктаў, як то лібанскі крызіс 1958 году. Ліга таксама спрыяе складаньню і заключэньню шматлікіх знакавых дакумэнтаў, якія садзейнічаюць эканамічнай інтэграцыі. Адным з прыкладаў зьяўляецца Статут сумесных арабскіх эканамічных дзеяньняў, у якім выкладзены прынцыпы эканамічнай дзейнасьці ў рэгіёне.

Кожная дзяржава-чалец мае адзіны голас у Радзе лігі, і рашэньні зьяўляюцца абавязковымі толькі для тых дзяржаваў, якія прагаласавалі за іх. Мэтамі лігі ў 1945 годзе былі ўмацаваньне і каардынацыя палітычных, культурных, эканамічных і сацыяльных праграмаў ейных чальцоў і пасрэдніцтва ў спрэчках паміж імі альбо паміж імі і трэцімі краінамі. Акрамя таго, падпісаньне пагадненьня аб сумесным абаронным і эканамічным супрацоўніцтве 13 красавіка 1950 году прывяло да каардынацыі мераў ваеннай абароны краўнаў зьвязу. У сакавіку 2015 году Генэральны сакратар Арабскае лігі аб’явіў аб стварэньні сумесных арабскіх узброеных сілаў з мэтай процідзеяньня экстрэмізму і іншым пагрозам для арабскіх дзяржаваў. Такое рашэнне было прынята падчас актывізацыі апэрацыі «Шторм» у Емэне. Удзел у праекце зьяўляецца добраахвотным, і войскі краінаў-чальцоў могуць умешваецца ў канфлікт толькі паводле просьбы адной зь дзяржаваў-чальцоў хаўрусу. Рост мілітарызацыі рэгіёну і павелічэньне жорсткіх грамадзянскіх войнаў, а таксама тэрарыстычных рухаў зьяўляюцца прычынай стварэння агульных арабскіх узброеных сілаў, якія фінансуюцца заможнымі краінамі Пэрсыдзкай затокі[5].

У пачатку 1970-х гадох Эканамічная рада Лігі арабскіх дзяржаваў выступіла з прапановай стварыць сумесную гандлёвую палату Арабскіх дзяржаваў з мэтаў сумеснага гандлю з эўрапейскімі дзяржавамі. Гэта прывяло да стварэньня арабска-брытанскай гандлёва-прамысловай палаты, якая атрымала мандат на садзейнічаньне, заахвочваньне і палягчэньне двухбаковага гандлю паміж арабскім сьветам і ягоным асноўным гандлёвым партнэрам, Вялікабрытаніяй.

Да краінаў-заснавальніц адносяцца наступныя дзяржавы:

Пазьнейшымі ўдзельнікамі ёсьць наступныя:

Мэты дзейнасьці

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Арабская ліга ўзьнікла з мэтай паляпшэньня супрацоўніцтва ў палітычнай, эканамічнай, адукацыйнай і культурнай сфэрах пасьля Другой Сусьветнай вайны паміж арабскімі краінамі. Таксама мэтай было павялічэньне палітычнай вагі (у той час дамінуючую ролю меў Эгіпет), і супрацьдзеяньне сіянісцкаму руху.

Органы кіраваньня

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  • Рада Лігі
  • Рада сумеснай абароны — утвораны ў 1950 годзе, пасьля падпісаньня пагадненьня аб сумеснай абароне і эканамічнаму супрацоўніцтву.
  • Эканамічная рада — утвораны ў 1950 годзе пасьля падпісаньня пагадненьня аб сумеснай абароне і эканамічнаму супрацоўніцтву.
  • Галоўны сакратарыят — на чале яго стаіць генэральны сакратар.
  1. «Arab League». The Columbia Encyclopedia.
  2. «Syria suspended from Arab League». Washington Post.
  3. «Pact of the League of Arab States, 22 March 1945». The Avalon Project. Yale Law School. 1998.
  4. Ashish K. Vaidya, «Globalization». ABC-CLIO: 2006. — С. 525.
  5. «The Joint Arab Force—Will It Ever Work?». Fanack.com.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]