Фрытаўн
| Фрытаўн | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | Сьера-Леонэ | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Першыя згадкі | 1792 | ||||
| Дата заснаваньня | 1792 | ||||
| Горад з | 1792 | ||||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||||
| Кіраўнік адміністрацыі | Yvonne Aki-Sawyerr[d][1] | ||||
| Заканадаўчы орган | Freetown City Council[d] | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча | 357 км² | ||||
| Вышыня НУМ | 26 ± 1 м | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 8°29′04″ пн. ш. 13°14′04″ з. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | 1 055 964 чал. (2015) | ||||
| Афіцыйная мова | Krio[d] і ангельская | ||||
| Этнахаронімы | Freetonienne[2] і Freetonien[3] | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 22 | ||||
| Сайт | fcc.gov.sl (анг.) | ||||
| Фрытаўн на мапе Сьера-Леонэ Фрытаўн | |||||
Фрыта́ўн (па-ангельску: Freetown) — сталіца і самы вялікі горад Сьера-Леонэ, разьмешчаны на ўзьбярэжжы Атлянтычнага акіяна. Насельніцтва налічвае 1,07 млн чалавек.
Фрытаўн зьяўляецца буйным марскім портам, празь які ідзе амаль увесь экспарт-імпарт краіны. Прамысловасьць гораду таксама канцэнтруецца вакол порта, разьвіцьцё атрымала рыбапераапрацоўчая галіна, нафтапераапрацоўчая, і прадпрыемствы апрацоўкі дыямэнтаў.
Тэрыторыя сучаснага Фрытаўну была заселена ў 1787 годзе вызваленымі рабамі, якія прыбывалі з Паўночнай Амэрыкі. У 1792 годзе быў заснаваны сам горад. З 1808 да 1874 году Фрытаўн зьяўляўся сталіцай Брытанскай Заходняй Афрыкі. Падчас Другой сусьветнай вайны горад быў базай брытанскага вайсковага флёта.
У 1990-х гадах горад быў амаль поўнасьцю зруйнаваны падчас грамадзянскай вайны. У 1998 годзе Фрытаўн быў заняты міжнароднымі войскамі, якія спрабавалі вярнуць да ўлады прэзыдэнта Ахмада Кабу.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Фрытаўн — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| |||||||||||
- ↑ Yvonne Aki-Sawyerr is the First Female Mayor in Sierra Leone Since 1980 — 2018.
- ↑ https://web.archive.org/web/20220920163624/http://cnig.gouv.fr/wp-content/uploads/2020/02/CNT-PVM_r%C3%A9vis%C3%A9_2020-01-27-1.pdf
- ↑ http://cnig.gouv.fr/wp-content/uploads/2020/02/CNT-PVM_r%C3%A9vis%C3%A9_2020-01-27-1.pdf