Бутрас Бутрас-Галі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бутрас Бутрас-Галі
Naelachohanboutrosghali-2.jpg
1 студзеня 1992 — 31 сьнежня 1996
Папярэднік Хавіер Пэрэс дэ Куэльляр
Наступнік Кофі Анан
17 верасьня 1978 — 17 лютага 1979
Папярэднік Muhammad Ibrahim Kamel[d]
Наступнік Mustafa Khalil[d]
16 лістапада 1997 — 31 сьнежня 2002
Наступнік Абду Дыуф[d]
з 1987
з 1985
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 14 лістапада 1922(1922-11-14)[1][2][3][…]
Памёр: 16 лютага 2016(2016-02-16)[4][1][5][…] (93 гады)
Партыя:
Сужэнец: Лея Марыя Бутрас-Галі[d]
Бацька: Yusuf Butros Ghali[d]
Адукацыя:
Узнагароды:

Бу́трас Бу́трас-Га́лі (па-арабску: بطرس بطرس غالي‎; 14 лістапада 1922, Каір, Эгіпет — 16 лютага 2016) — эгіпецкі дыплямат, 6-ы Генэральны сакратар ААН (з 1992 па 1996 год).

Паходзіць з эгіпецкіх хрысьціян-коптаў. Таксама мае армянскія карані (нарадзіўся ў копта-армянскай сям’і).

Вывучаў паліталёгію, эканоміку і права ў Каірскім унівэрсытэце і ў Парыскім унівэрсытэце. У 1977—1991 гадах выконваў абавязкі міністра замежных справаў Эгіпта. З 1992 году — Генэральны сакратар ААН.

У 1996 годзе балятаваўся на другі тэрмін, але ЗША наклалі на яго кандыдатуру вета, і новым сакратаром Арганізацыі Аб’яднаных Нацый быў абраны Кофі Анан.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]