Харарэ
| Харарэ па-ангельску: Harare | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | Зымбабвэ | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Правінцыя | Харарэ | ||||
| Першыя згадкі | 1890 | ||||
| Дата заснаваньня | 1890 | ||||
| Горад з | 1935 | ||||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||||
| mayor of Harare[d] | Jacob Mafume[d][1] | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча | 960,6 км² | ||||
| Вышыня НУМ | 1490 м | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 17°51′50″ пн. ш. 31°01′47″ з. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | 1 600 000 чал. (2006) | ||||
| Этнахаронімы | Hararean, Hararéen[2], Hararéenne[2], Hararano, Hararais[2], Hararaise[2] і Harareà | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 4 | ||||
| Сайт | hararecity.co.zw | ||||
| Харарэ на мапе Зымбабвэ Харарэ | |||||
Хара́рэ (па-ангельску: Harare, да 1982 году — Солзбэры) — сталіца і самы вялікі горад Зымбабвэ, таксама мае статус правінцыі. Знаходзіцца ў паўночнай частцы краіны. Адначасова зьяўляецца сталіцай акругі Харарэ. Насельніцтва налічвае 1,6 млн чалавек, разам з прыгарадамі 1,8 млн.
Горад зьяўляецца цэнтрам гандлю тытунём, маісам, бавоўнай і цытрусамі. Ёсьць прадпрыемствы тэкстыльнай, мэталюргічнай і хімічнай прамысловасьці, недалёка ад гораду знаходзяцца залатыя шахты. У выніку таго, што Харарэ знаходзіцца на вышыні 1483 мэтры над узроўнем мора клімат гораду мяккі, не сьпякотны.
За пяць кілямэтраў на поўнач ад гораду знаходзіцца Ўнівэрсытэт Зымбабвэ, самая вялікая і прэстыжная навучальная ўстанова краіны.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Ангельскія вайскоўцы, пад кіраўніцтвам Сэсыля Родэса, збудавалі на месцы будучага Харарэ вайсковы форт у 1890 годзе. Яны назвалі яго Форт Солсбэры, у гонар маркіза Солсбэры, брытанскага прэм’ер-міністра. Да 1897 году форт пераўтварыўся ў паселішча, у 1935 годзе паселішча пераўтварылася ў горад, які стаў сталіцай Фэдэрацыі Радэзіі і Ньясалэнду з 1953 да 1963 году. Пасьля гэтага Харарэ — сталіца незалежнай Радэзіі, а з 1980 — Зымбабвэ. 18 красавіка 1982 году назва гораду была зьмененая з Солсбэры. Зьмена назвы адбылася падчас сьвяткаваньняў незалежнасьці Зымбабвэ. Адзін з уладароў шона запатрабаваў зьмены назвы гораду, з прычыны яе эўрапейскага паходжаньня і замены на шонскую назву «Haarari», што азначае «Ён ня сьпіць».
| |||||||||||