Сан-Тамэ (горад)
| Сан-Тамэ | |||||
| парт. São Tomé | |||||
| |||||
| Першыя згадкі: | 1485 | ||||
| Краіна: | Сан-Тамэ і Прынсыпі | ||||
| Плошча: | 854 км² | ||||
| Вышыня: | 137 м н. у. м. | ||||
| Насельніцтва | |||||
| колькасьць: | 56 166 чал. | ||||
| шчыльнасьць: | 65,77 чал./км² | ||||
| Часавы пас: | UTC+0 | ||||
| Тэлефонны код: | 11, 14 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 0°20′15″ пн. ш. 6°43′42″ у. д. / 0.3375° пн. ш. 6.72833° у. д.Каардынаты: 0°20′15″ пн. ш. 6°43′42″ у. д. / 0.3375° пн. ш. 6.72833° у. д. | ||||
Сан-Тамэ на мапе Сан-Тамэ і Прынсыпі Сан-Тамэ | |||||
Сан-Тамэ (па-партугальску: São Tomé) — сталіца і самы вялікі горад краіны Сан-Тамэ і Прынсыпі. Насельніцтва налічвае каля 56 тыс. чалавек. Назва перакладаецца як «Сьвяты Фама».
Сан-Тамэ быў заснаваны партугальцамі ў 1485 годзе. Яны прыплылі сюды ў пошуках месца для вырошчваньня цукру. Месцы, вакол будучага Сан-Тамэ, знаходзячыся недалёка ад экватара, выдатна да гэтага пасавалі. З суседняга Конга на цукровыя плянтацыі, былі прывезены рабы, у якасьці працоўнай сілы. У цэнтры гораду знаходзіцца выдатны храм XVI стагодзьдзя. Да першых пабудоваў адносяць і пабудаваны ў 1575 годзе Форт Сан-Сэбастыян, дзе цяпер знаходзіцца Нацыянальны музэй. У 1599 годзе горад і ўся выспа была акупаваная галяндцамі на два дні і на год у 1641 годзе. Горад быў сталіцай калёніі з 1753 году.
Важны порт, Сан-Тамэ знаходзіцца ў заліве Ана-Шавэс у паўночна-ўсходняй частцы выспы Сан-Тамэ. Зь іншымі гарадамі выспы (Трындадам, Гуадалупэ і Сантанай) Сан-Тамэ злучаецца аўтамабільнымі дарогамі. Да цікавых месцаў гораду можна аднесьці Прэзыдэнцкі палац, царкву Фішэрмана. У горадзе ёсьць школы, каледжы і ВНУ, два кірмашы, радыёстанцыя, тэлевізійная станцыя, бальніца і міжнародны аэрапорт.