Перайсьці да зьместу

Альжыр (горад)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Альжыр
Дата заснаваньня: 944
Краіна: Альжыр
Вілает: Альжыр
Кіраўнік: Маагдыя Бэнггалія[d][1]
Плошча:
  • 363 км²
Вышыня: 0 м н. у. м.
Насельніцтва:
  • 3 415 811 чал. (2011)
Тэлефонны код: 021
Паштовы індэкс: 16000–16132
Геаграфічныя каардынаты: 36°46′35″ пн. ш. 3°3′31″ у. д. / 36.77639° пн. ш. 3.05861° у. д. / 36.77639; 3.05861Каардынаты: 36°46′35″ пн. ш. 3°3′31″ у. д. / 36.77639° пн. ш. 3.05861° у. д. / 36.77639; 3.05861
Альжыр на мапе Альжыру
Альжыр
Альжыр
Альжыр
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Альжы́р (па-арабску: الجزائر‎) — сталіца і найбуйнейшы горад Альжыру, а таксама цэнтар аднайменнай правінцыі. Паводле ацэнак, у 2025 годзе ў гарадзкой аглямэрацыі пражывала 4,325 мільёнаў чалавек[2]. Гэта трэці паводле велічыні горад на Міжземным моры, шосты пааодле велічыні горад у арабскім сьвеце і 29-ы паводле велічыні горад у Афрыцы паводле колькасьці насельніцтва. Места стаіць уздоўж Альжырскай затокі, аточанай раўнінай Мітыджа і буйнымі горнымі хрыбтамі. Дзякуючы выгаднаму разьмяшчэньню, горад стаў цэнтрам асманскага і францускага ўплыву на рэгіён, што ператварыла яго ў мэгаполіс.

Альжыр быў афіцыйна заснаваны ў 972 годзе Булюгінам ібн Зыры, але ягоная гісторыя бярэ свой пачатак яшчэ раней, прасочваючы сваю повязь зь фінікійскім гандлёвым паселішчам. З часам горад трапіў пад кантроль некалькіх дзяржаваў, у тым ліку Нумідыі, Рымскай імпэрыі і розных ісламскіх халіфатаў. У 1516 годзе ён стаў сталіцай Асманскага рэгентства ў Альжыры, і гэты статус ён меў да францускага ўварваньня ў 1830 годзе, пасьля чаго служыў сталіцай Францускага Алжыру. У час Другой сусьветнай вайны ён ненадоўга быў адміністрацыйным цэнтрам Вольнай Францыі з 1942 па 1944 гады, але потым вярнуўся пад францускае каляніяльнае панаваньне. З часоў Альжырскай рэвалюцыі 1962 году ўважаецца за сталіцу незалежнага Альжыру.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць]