Дрыбін
Дрыбін лац. Drybin | |||||
Аўтобусная станцыя | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1569 | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Магілёўская | ||||
Раён: | Дрыбінскі | ||||
Вышыня: | 179 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | 2945 чал. (2018)[1] | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 2248 | ||||
Паштовыя індэксы: | 213971 | ||||
СААТА: | 7223551000 | ||||
Нумарны знак: | 6 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 54°7′10″ пн. ш. 31°5′35″ у. д. / 54.11944° пн. ш. 31.09306° у. д.Каардынаты: 54°7′10″ пн. ш. 31°5′35″ у. д. / 54.11944° пн. ш. 31.09306° у. д. | ||||
± Дрыбін | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Дры́бін — мястэчка ў Беларусі, на рацэ Проні. Адміністрацыйны цэнтар Дрыбінскага раёну Магілёўскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 2945 чалавек[1]. Знаходзіцца за 64 км на паўночны ўсход ад Магілёва, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Цёмны Лес (лінія Ворша — Крычаў). Аўтамабільныя дарогі злучаюць мястэчка з Магілёвам і Горкамі.
Дрыбін — даўняе мястэчка гістарычнай Амсьціслаўшчыны, вядомае тутэшымі шапаваламі, якія распрацавалі ўласную ўмоўную мову — «катрушніцкі лемезень».
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Упершыню Дрыбін упамінаецца ў XVI ст. як шляхецкае ўладаньне ў Амсьціслаўскім ваяводзтве. У XVII ст. існаваў Новы Дрыбін. Канцлер Леў Сапега ў сваім тэстамэнце 1633 году ўпамянуў «вёску і пушчу Дрыбінскую»[2].
У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) Дрыбін апынуўся ў цэнтры баявых дзеяньняў: 8 кастрычніка 1660 году непадалёк ад яго абаронцы Вялікага Княства Літоўскага пад камандаю гетмана вялікага Паўла Яна Сапегі здабылі перамогу над маскоўскімі захопнікамі. За часамі Вялікай Паўночнай вайны (1700—1721) у 1708 годзе мястэчка спалілі расейскія войскі[3].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Дрыбін апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Чавускім павеце Магілёўскай губэрні. Мястэчка было цэнтрам маёнтку Цеханавецкіх. На 1784 год тут быў 181 двор, дзеяла царква, працавалі 25 крамаў і млын. У 1830 годзе ў Дрыбіне заснавалі вінакурню. У 1845 годзе выбухнула выступленьне сялянаў супраць прыгоннага права, жорстка здушанае расейскімі салдатамі[3].
На 1848 год у Дрыбіне было 95 двароў, дзеяла драўляная царква, існаваў мост на сваях цераз раку Проню. На 1860 год у мястэчку было 167 драўляных дамоў, дзеялі царква і 2 малітоўныя дамы, працавала вінакурня. У 1862 годзе адкрылася расейская народная вучэльня (у 1889 годзе тут навучаліся 50 хлопчыкаў і 16 дзяўчынак). За часамі нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) 24 красавіка 1863 году на шляху да Расна ў Дрыбіне на адпачынак спыняўся Горацкі паўстанцкі аддзел пад камандаю Л. Зьвяждоўскага. У 1872 і 1883 гадох у мястэчку заснавалі 3 маслабойні. У 1877 годзе Дрыбін перайшоў у валоданьне Ўрангеля фон Гюбэнталя. На 1880 год тут было 250 двароў, дзеялі царква і 2 малітоўныя дамы, працавалі валасная ўправа, школа пісьменнасьці, лякарня, 2 млыны і 30 крамаў; штогод праводзіўся кірмаш. Апроч сельскай гаспадаркі, жыхары займаліся промысламі, найбольш вядомымі былі дрыбінскія шапавалы, якія распрацавалі сваю ўмоўную мову — «катрушніцкі лемезень». У 1890 годзе ў мястэчку заснавалі другую вінакурню, у 1899 годзе — яшчэ адну. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у Дрыбіне было 330 двароў, дзеялі царква, 4 сынагогі і малітоўны дом, працавалі школа граматы, народная вучэльня, валасная ўправа, хлебазапасны магазын, вадзяны млын, 34 крамы і 2 шынкі. У 10-ю пятніцу па Вялікдні адбываўся кірмаш. Побач зь мястэчкам існавалі фальварак Дрыбін (3 двары, капліца і млын) і вёска Стары Дрыбін (81 двор), а таксама сядзіба сьвятара Дрыбінскай царквы. З 1903 году ў мястэчку дзеяла пажарнае таварыства, у 1910—1911 гадох адкрыліся пошта і ашчадная каса. На 1909 год у Дрыбіне было 315 драўляных будынкаў.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Дрыбін абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Дрыбін вярнулі БССР, дзе ён стаў цэнтрам раёну (з 16 верасьня 1959 да 29 сьнежня 1989 году быў цэнтрам сельсавету). На 1926 год у мястэчку было 427 двароў. У 1930-я гады тут працавалі вадзяны і нафтавы млыны, кузьня, кравецкая майстэрня «Чырвоная ігла» (з 1907 году; 22 работнікі), шавецкая майстэрня, арцель «Смычка» (з 1930 году; 16 работнікаў), смалакурны завод, арцель «Смалапрадукцыя» (з 1927 году; 23 работнікі), хлебапякарня (з 1930 году; 2 работнікі), крухмальны завод (з 1929 году), масларобча-сыраварны завод (з 1929 году), шапавальны завод[4]. На 1941 год у Дрыбіне было 320 двароў. У Другую сусьветную вайну з 14 ліпеня 1941 да 2 кастрычніка 1943 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
На 1985 год у Дрыбіне было 612 двароў. У лістападзе 1996 году да яго далучылі вёску Стары Дрыбін. У 1997 годзе Дрыбін атрымаў афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу, у гэты час тут было 1103 двары. 26 сакавіка 2003 году афіцыйна зацьвердзілі герб мястэчка.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XVIII стагодзьдзе: 1776 год — 499 чал. у мястэчку Дрыбіне і 82 чал. у вёсцы Старым Дрыбіне; 1784 год — 657 чал.
- XIX стагодзьдзе: 1860 год — 883 чал.; 1880 год — 1080 чал.; 1881 год — 964 чал.[5]; 1897 год — 2105 чал. у мястэчку Дрыбіне, 27 чал. у фальварку Дрыбіне, 460 чал. у вёсцы Старым Дрыбіне і 4 чал. пры сядзібе сьвятара Дрыбінскай царквы[6]
- XX стагодзьдзе: 1909 год — 1959 чал., зь іх 60% — хрысьціяне, 40% — юдэі[7]; 1923 год — 1997 чал.; 1926 год — 1522 чал. у мястэчку Дрыбіне і 44 чал. у сяле Дрыбіне; 1940 год — 1,2 тыс. чал.; 1971 год — 1817 чал.; 1985 год — 1556 чал.[8]; 1992 год — 1,5 тыс. чал.[9]; 1997 год — 2580 чал.[10]
- XXI стагодзьдзе: 2004 год — 3,2 тыс. чал.; 2006 год — 3,0 тыс. чал.; 2007 год — 3,5 тыс. чал.[11]; 2008 год — 2,9 тыс. чал.; 2017 год — 2974 чал.[12]; 2018 год — 2945 чал.[1]
Адукацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Дрыбіне працуюць сярэдняя школа, школа мастацтваў.
Мэдыцына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляюць лякарня і паліклініка.
Культура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дзеюць 2 бібліятэкі, палац культуры.
Забудова
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Папярэдні праект забудовы і плянаваньня Дрыбіна распрацавалі ў 1982 годзе. Мястэчка мае прастакутны плян. Галоўная вуліца арыентуецца з захаду на ўсход. На ёй разьмяшчаюцца асноўныя мураваныя грамадзкія будынкі. На поўнач і поўдзень ад галоўнай праходзяць другарадныя вуліцы. Забудова двухбаковая, шчыльная. Жылыя дамы пераважна драўляныя сядзібнага тыпу. У 1990-я гады ў зьвязку з аднаўленьнем Дрыбінскага раёну і наданьнем мескага статусу ў Дрыбіне разгарнулася значнае будаваньне.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прадпрыемствы харчовай прамысловасьці.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дзее Дрыбінскі гістарычна-этнаграфічны музэй. Спыніцца можна ў гасьцініцы «Дрыбін»[13].
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]За 1 км на паўднёвы захад ад мястэчка знаходзіцца старажытны курган і 2 археалягічныя стаянкі каменнага веку.
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Царква
Дадатковыя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- На Амсьціслаўшчыне ходзіць прымаўка: «у Дрыбіне даюць па рыбіне, а ў Расьне — хоць зубамі лясьні» (запісана каля Гораў-Горак).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Грынявецкі В. Дрыбін // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 604.
- ^ а б Князева В. Дрыбін // ЭГБ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 300.
- ^ Дрыбін. Ганцавіцкі краязнаўча-інфармацыйны партал. Праверана 22 студзеня 2011 г.
- ^ Sulistrowcki F. Drybin // Słownik geograficzny... T. II. — Warszawa, 1881. S. 177.
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 5. Кн. 1. — Менск, 2008. С. 562.
- ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дрыбінскага р-на / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2004.
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 5. Кн. 1. — Менск, 2008. С. 563.
- ^ Князева В. Дрыбін // ЭГБ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 299.
- ^ БЭ. — Мн.: 1998 Т. 6. С. 224.
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 5. Кн. 1. — Менск, 2008. С. 561.
- ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа (рас.), Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава. — 576 с. — ISBN 985-11-0106-0
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 5, кн. 1. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2008. — 728 с. ISBN 978-985-11-0409-9.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дрыбінскага р-на / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2004. — 645, [1] с. ISBN 985-11-0298-9.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Кадэты — Ляшчэня. — 432 с. — ISBN 985-11-0041-2
- Лившиц, В. М. Гордость и слава Дрибинского района. — Горки, 2017. — 50 с, ил.
- Лившиц, В. М. Перекрёстки Дрибинской истории (Краткий историко-экономический очерк) — Горки, 2017. — 80 с, ил.
- Лившиц, В. М. Холокост. Дрибин и Дрибинский район. — Горки: 2021. — 148 с, ил.
- Лившиц, В. М.Дрибин и Дрибинский район: знаменитые земляки. - Горки: 2024. — 128 с, ил.
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom II: Derenek — Gżack. — Warszawa, 1881.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Дрыбін , Radzima.org
- Дрыбін (рас.), Глёбус Беларусі
- Афіцыйны сайт Дрыбінскага выканкаму (рас.)
- Навіны Дрыбіна
|