Цеханавецкія гербу Дубрава
Цеханавецкія (Ціханавецкія) | |
Герб Дубрава Ціханавецкіх
| |
Краіна паходжаньня: | Вялікае Княства Літоўскае |
Тытулы: | шляхта, графы |
Прызнаныя ў: | Вялікае Княства Літоўскае, Рэч Паспалітая, Расейская імпэрыя |
Цеханавецкія (Ціханавецкія; па-польску: Ciechanowieccy) — беларускі шляхецкі і магнацкі род гербу Дубрава(pl). Адна з галін атрымала графскі тытул[1][2]
Гісторыя роду
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Цеханавецкія (Ціханавецкія) — магнацкі род гербу Дубрава XVI ст. былі ўладарамі Бачэйкава (вёска ў Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласьці), якое зрабілася цэнтрам іх вялікай латыфундыі на ўсходзе Лепельскага павету. З XVIII ст. бачэйкаўская галіна роду атрымала графскі тытул.[1]
З 1784 году па 1864 Цеханавецкія валодалі маёнткам Дрыбін у Чавускім павеце Магілёўскай губэрні. У XIX — першай палове XX ст. таксама валодалі маёнткам Масальшчына (паблізу ад в. Вендараж) у Магілёўскім павеце, і іншымі землямі.
Апошні прадстаўнік роду, граф Анджэй Станіслаў Цеханавецкі (нарадзіўся ў 1924 г.) — ганаровы старшыня Згуртаваньня беларускай шляхты (жыве ў Лёндане).
Вядомыя прадстаўнікі роду
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нікадзім Ціханавецкі (пам. 1549) — стольнік Вялікага Княства Літоўскага, староста крэўскі і мельніцкі. Пасьля шлюбу з княгіняй Юліянай Мсьціслаўскай Бачэйкава ад Мсьціслаўскіх на доўгі час, да 1917 г., перайшло ва ўласнасьць рода Ціханавецкіх. .[3]
- Альбрэхт Цеханавецкі(pl) (пам. 1655) — ваявода менскі.
- Мікола Цеханавецкі(pl) (пам. 1672) — ваявода мсьціслаўскі з 1659.
- Кшыштаф Цеханавецкі(pl) (пам. 1675) — вялікі абозны літоўскі, ваенны і палітык.
- Міхал Цеханавецкі(pl) (пам. 1769) — маршалак мсьціслаўскі барскай канфэдэрацыі, харунжы і стольнік мсьціслаўскі, стараста дамаскі, харунжы пяцігорскі, кавалер малтанскі.
- Юзаф Ціханавецкі (пам. 1801) — генэрал-маёр літоўскага войска, ад’ютант яго каралеўскай вялікасьці, кавалер ордэна Белага Арла і сьвятога Станіслава. Пры ім летам 1769 г, у Бачэйкаве быў пабудаваны палац спэцыяльна для прыёма караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага, які прыязджаў да генэрала Ціханавецкага на паляваньне. Сам Юзэф у Бачэйкаве пражываў толькі ў 1780-х гг. Жонка — Ганна Ціханавецкая.[3]
- Павел Ціханавецкі (1815—1883) — унук генэрала Юзэфа Ціханавецкага. Стала пражываў у Бачэйкаве.[3]
- Уладзіслаў Ціханавецкі (1860—1910) — малодшы сын Паўла Ціханавецкага, апошні ўладальнік маёнтка ў Бачэйкаве да пажара ў 1910 г.[3]
- Ежы Станіслаў Цеханавецкі (1892—1930) — апошні ўладальнік Бачэйкава польскі дыплямат.[1]
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Польскі шляхецкі герб Цеханавецкі(pl)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в А. Белы, І. Зімчонак, Л. Ульскі, В. Явід спасылка 18 // [nastaunik.info › files/f/234_leple.pdf Святы Казімір у паазер’е]. — Лепель: LEPLE, 2004. — С. 44. — 299 ас.
- ^ СЬПІС ШЛЯХЕЦКІХ РОДАЎ, ПРОЗЬВІШЧЫ ЯКІХ ПАЧЫНАЮЦЦА НА «Ц».. Згуртаваньне Беларускай Шляхты (2002). Праверана 27 траўня 2011 г.
- ^ а б в г Анатоль Кулагін (1998) БАЧЭЙКАЎСКІ ПАЛАЦАВА-ПАРКАВЫ АНСАМБЛЬ Па колішніх маёнтках. Сядзібы Праверана 27 траўня 2011 г.