Перайсьці да зьместу

Гарадзішча (Баранавіцкі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам Liashko-bot (гутаркі | унёсак) у 00:49, 10 жніўня 2015. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Гарадзішча
трансьліт. Haradzišča
Касьцёл Найсьв. Панны Марыі
Касьцёл Найсьв. Панны Марыі
Першыя згадкі: 1414
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Баранавіцкі
Сельсавет: Гарадзішчанскі
Вышыня: 201 м н. у. м.
Насельніцтва: 2219 чал. (2009)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 163
Паштовы індэкс: 225328
СААТА: 1204812906
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 53°19′20″ пн. ш. 26°0′48″ у. д. / 53.32222° пн. ш. 26.01333° у. д. / 53.32222; 26.01333Каардынаты: 53°19′20″ пн. ш. 26°0′48″ у. д. / 53.32222° пн. ш. 26.01333° у. д. / 53.32222; 26.01333
Гарадзішча на мапе Беларусі ±
Гарадзішча
Гарадзішча
Гарадзішча
Гарадзішча
Гарадзішча
Гарадзішча
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гарадзі́шча[2] — мястэчка ў Беларусі, у вярхоўі ракі Сэрвач. Цэнтар сельсавету Баранавіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва 2219 чал.[1] (2009). Знаходзіцца за 20 км на поўнач ад Баранавічаў, за 25 км ад чыгуначнай станцыі Баранавічы-Палескія (лінія Берасьце — Менск); на аўтамабільнай дарозе Баранавічы — Наваградак.

Гісторыя

Упершыню Гарадзішча згадваецца ў сярэдзіне ХІІІ ст., калі паселішча ўжо далучылася да Вялікага Княства Літоўскага. У 2-й палове XV ст. мясьціна згадваецца як вялікакняскі двор. У 1494 Ян Кезгайлавіч заснаваў тут касьцёл.

Нямецка-беларускі пашпарт 1942 году, выдадзены ў Гарадзішчы

На мяжы XVXVI стагодзьдзяў Гарадзішча знаходзілася ў валоданьні князя Сямёна Бельскага, з 1501 — вялікай княгіні Алены Іванаўны. У XVІXVІІІ стагодзьдзях паселішча ўваходзіла ў склад Наваградзкага павету Наваградзкага ваяводзтва і належала Няміравым, Хадкевічам, Гастомскім, Пацам і іншым. У 1640 Каменскія збудавалі тут мураваны касьцёл. У канцы XVII ст. мястэчка перайшло да Зяновічаў.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Гарадзішча апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе ў 1795 зрабілася цэнтрам воласьці Наваградзкага павету. Станам на 1798 тут дзейнічалі грэка-каталіцкая царква і касьцёл. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня ў 1831 расейскія ўлады канфіскавалі мястэчка ў графа Людвіка Паца. З 1833 Гарадзішча знаходзілася ў валоданьні Бухавецкіх. Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня ў 1864 царскія ўлады гвалтоўна перарабілі мясцовы касьцёл на царкву Маскоўскага патрыярхату. Станам на 1866 у Гарадзішчы было 60 двароў, працавалі 2 праваслаўныя цэрквы (колішнія касьцёл і грэка-каталіцкая царква), народная вучэльня (адкрылася ў 1863), капліца, сынагога, 4 малітоўныя дамы, багадзельня, конная паштовая станцыя, цагельня, бровар, управа; праводзілася 2 рэгулярныя кірмашы; працаваў лекар. На 1909 у мястэчку і аднайменным маёнтку было 246 двароў, працавалі пошта і тэлеграф, народная вучэльня (у 1901 96 вучняў, зь іх толькі 9 дзяўчынак), аптэка, лякарня, валасная ўправа, 2 праваслаўныя царквы, сынагога, 5 габрэйскіх дамоў малітвы, цагельня, больш за 19 крамаў, багадзельня, конная паштовая станцыя, 2 кірмашы. У Першую сусьветную вайну ў 1916 каля мястэчка прайшла Скробава-Гарадзішчанская апэрацыя.

Згодна з Рыскай мірнай дамовай (1921) Гарадзішча апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабілася цэнтрам гміны Наваградзкага павету. У гэты час тут было 165 двароў. У сяр. 1930-х у мястэчку працавалі гмінная ўправа, школа, аптэка.

У 1939 Гарадзішча ўвайшло ў БССР, дзе 15 студзеня 1940 атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу і зрабілася цэнтрам раёну. У Другую сусьветную вайну з 24 чэрвеня 1941 да 8 ліпеня 1944 мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. У 1957 адбылося аб’яднаньне Навамыскага і Гарадзішчанскага ў новы Баранавіцкі раён.

Насельніцтва

Адукацыя

У Гарадзішчы працуюць сярэдняя, музычная і дзіцяча-юнацкая спартовая школы, школа-інтэрнат, дашкольная ўстанова.

Мэдыцына

Мэдычныя паслугі надаюць лякарня, амбуляторыя і вэтэрынарная лякарня.

Культура

Дзейнічаюць дом культуры, 2 бібліятэкі.

Эканоміка

Прадпрыемствы харчовай прамысловасьці, сацыяльна-побытавага абслугоўваньня.

Апроч таго, у мястэчку працуюць лесьнікоўства, дом побыту, аўтавакзал, аптэка, банк.

Турыстычная інфармацыя

Выдатныя мясьціны

У ваколіцах мястэчка — старажытнае гарадзішча (паводле меркаваньнях некаторых дасьледнікаў былая літоўская сталіца Варута)

Страчаная спадчына

  • Сядзібна-паркавы комплекс Пацаў (XVIII ст.)

Галерэя

Крыніцы

  1. ^ а б в Перепись населения — 2009. Брестская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 60
  3. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 413.
  4. ^ Іван Крэнь, Валерый Шаблюк. Гарадзішша // ЭГБ. — Мн.: 1994 Т. 2. С. 476.
  5. ^ Городище // Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Гарадзішча (Баранавіцкі раён)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў