Сьвятлана Калінкіна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Сьвятлана Калінкіна
Дата нараджэньня 12 верасьня 1970(1970-09-12) (50 гадоў)
Месца нараджэньня Менск, СССР
Грамадзянства Беларусь
Месца вучобы факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту
Занятак журналістка
Месца працы Беларускае тэлеграфнае агенцтва, Белорусская деловая газета, Народная Воля і Белсат
Узнагароды

Сьвятлана Калінкіна — беларуская журналістка.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзілася 12 верасьня 1970 году ў Менску, скончыла Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт па спэцыяльнасьці «журналістыка».

З 1992 году працавала карэспандэнтам, а пасьля — палітычным аглядальнікам у Беларускім тэлеграфным агенцтве. Пасьля перамогі Аляксандра Лукашэнкі на прэзыдэнцкіх выбарах перайшла на працу ў недзяржаўны выдавецкі холдынг «Белорусская деловая газета» на пасаду першага намесьніка галоўнага рэдактара штотыднёвіка «Имя». З 1996 году — першы намесьнік галоўнага рэдактара «Беларускай дзелавой газэты». З 2002 году — галоўны рэдактар «Беларускай дзелавой газэты», галоўны рэдактар дадатку «БДГ. Для службовага карыстаньня».

З 2003 году — шэф-рэдактар газэты «Народная Воля».

У 1996 годзе паводле вынікаў апытаньня, праведзенага прадстаўніцтвам ААН у Рэспубліцы Беларусь, была названая найлепшым эканамічным аглядальнікам краіны. У 2004 годзе стала ляўрэаткаю Міжнароднай прэміі за свабоду прэсы(en) ад Камітэту па абароне журналістаў.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]